Лабараторны дослед 7. Вывучэнне фізічных уласцівасцей крухмалу. Узаемадзеянне крухмалу з ёдам
Сайт: | Профильное обучение |
Курс: | Хімія. 10 клас |
Книга: | Лабараторны дослед 7. Вывучэнне фізічных уласцівасцей крухмалу. Узаемадзеянне крухмалу з ёдам |
Напечатано:: | Гость |
Дата: | Пятница, 27 Декабрь 2024, 05:04 |
Узвесь невялікай колькасці крухмалу ў вадзе давядзіце да кіпення. Утвараецца крухмальны клейстар. Разбаўце яго вадой і правядзіце якасную рэакцыю з ёдам. Нагрэйце раствор сіняга комплексу крухмалу з ёдам. Назіраецца абясколерванне раствору. Для паспяховага правядзення гэтага доследу раствор комплексу ёду з крухмалам павінен быць разбаўленым.
Атрымайце гідраксід медзі(II), дабаўце да яго разбаўлены крухмальны клейстар, нагрэйце прабірку. Ці назіраецца пры гэтым растварэнне гідраксіду медзі(II) і далейшае аднаўленне Cu(II)?
Капніце раствор ёду на кавалачак белага хлеба і свежы зрэз клубня бульбы. Пра што сведчыць з’яўленне сіняй плямы на месцы кроплі?
Растлумачце з’явы, якія назіраюцца, напішыце ўраўненні рэакцый, якія працякаюць.