*Практычная работа 3. Гідроліз крухмалу
Сайт: | Профильное обучение |
Курс: | Хімія. 10 клас |
Книга: | *Практычная работа 3. Гідроліз крухмалу |
Напечатано:: | Гость |
Дата: | Пятница, 27 Декабрь 2024, 06:10 |
У прабірку наліце 4–5 см3 разбаўленага вадой крухмальнага клейстару, потым прыкладна такі самы аб’ём 10%-най сернай кіслаты. Для раўнамернага кіпення дабаўце крыху сухога пяску або кавалачкаў фарфору. Асцярожна нагрэйце сумесь да кіпення і кіпяціце некалькі хвiлiн. Пасля кіпячэння сумесь астудзіце і нейтралізуйце растворам гідраксіду натрыю. Кантралюйце рэакцыю асяроддзя з дапамогай палосак індыкатарнай паперы.
Атрымайце асадак гідраксіду медзі(II), падзяліце яго на дзве часткі. Да першай прыліце зыходны крухмальны клейстар, да другой — прадукт яго гідролізу. Сумесь у абедзвюх прабірках нагрэйце. Растлумачце змяненне колеру змесціва кожнай з прабірак.