Печатать книгуПечатать книгу

*§ 42-1. Рыбоза. Дэзаксірыбоза

Сайт: Профильное обучение
Курс: Хімія. 10 клас
Книга: *§ 42-1. Рыбоза. Дэзаксірыбоза
Напечатано:: Гость
Дата: Пятница, 27 Декабрь 2024, 05:53

Рыбоза. Дэзаксірыбоза

Глюкоза з’яўляецца адным з найбольш распаўсюджаных у прыродзе вугляводаў. Вялікае біялагічнае значэнне мае вуглявод рыбоза, так як гэты вуглявод уваходзіць у састаў рыбануклеінавых кіслот (РНК). Рыбоза, як і глюкоза, уяўляе сабой белы, добра растваральны ў вадзе парашок, салодкі на смак. Малекулярная формула рыбозы С5Н10О5. Яна, як і глюкоза, з’яўляецца альдэгідаспіртам. Структурная формула рыбозы:

img

Падобна глюкозе, рыбоза ўтварае цыклічныя формы, прычым для яе характэрны пяцічленныя цыклы:

img

У форме пяцічленнага цыкла рыбоза ўваходзіць у састаў РНК.

Яшчэ адным вугляводам, які мае вялікае біялагічнае значэнне, з’яўляецца дэзаксірыбоза. Прывядзём структурную формулу дэзаксірыбозы:

img

Як бачна, у адрозненні ад рыбозы, у малекуле дэзаксірыбозы адсутнічае гідраксільная група пры другім атаме вугляроду, адсюль і назва — дэзаксірыбоза («рыбоза без кіслароду»). Малекулярная формула дэзаксірыбозы С5Н10О4 не падпарадкоўваецца агульнай формуле Сn2О)m , якая адлюстроўвае састаў большасці вугляводаў. Прывядзём цыклічную форму дэзаксірыбозы:

img

Цыклічная форма дэзаксірыбозы з’яўляецца структурным элементам малекул дэзаксірыбануклеінавых кіслот (ДНК).

Рыбоза С5Н10О5 з’яўляецца альдэгідаспіртам.

У малекуле дэзаксірыбозы С5Н10О4 адсутнічае гідраксільная група пры другім атаме вугляроду.

Рыбоза і дэзаксірыбоза ў форме пяцічленных цыклаў уваходзяць у састаў РНК і ДНК.

Пытанні і заданні

1. Напішыце малекулярную і структурную формулы рыбозы. Ці з’яўляецца рыбоза гамолагам глюкозы?

2. Напішыце малекулярную і структурную формулы дэзаксірыбозы. Ці з’яўляецца дэзаксірыбоза гамолагам рыбозы?

3. У саставе якіх прыродных аб’ектаў сустракаюцца астаткі рыбозы і дэзаксірыбозы?