Печатать книгуПечатать книгу

Лабараторны дослед 6. Узаемадзеянне глюкозы з гідраксідам медзі(II)

Сайт: Профильное обучение
Курс: Хімія. 10 клас
Книга: Лабараторны дослед 6. Узаемадзеянне глюкозы з гідраксідам медзі(II)
Напечатано:: Гость
Дата: Пятница, 27 Декабрь 2024, 05:54

Наліце ў прабірку 2–3 см3 раствору шчолачы, потым 1–2 см3 раствору сульфату медзі(II). Назіраецца выпадзенне блакітнага асадку гідраксіду медзі(II). Потым наліце ў прабірку 2–3 см3 раствору глюкозы. Асадак гідраксіду медзі(II) раствараецца, раствор набывае васількова-сіні колер. Нагрэйце змесціва прабіркі. Назірайце з’яўленне ў прабірцы асадку спачатку жоўтага, а потым цагляна-чырвонага колеру, які ўласцівы аксіду медзі(I).

Растлумачце з’явы, што назіраюцца, напішыце ўраўненні рэакцый, якія працякаюць.