Печатать книгуПечатать книгу

§ 37. Узаемасувязь паміж вуглевадародамі, спіртамі, альдэгідамі, карбонавымі кіслотамі

Сайт: Профильное обучение
Курс: Хімія. 10 клас
Книга: § 37. Узаемасувязь паміж вуглевадародамі, спіртамі, альдэгідамі, карбонавымі кіслотамі
Напечатано:: Гость
Дата: Пятница, 27 Декабрь 2024, 05:53

Узаемасувязь паміж вуглевадародамі, спіртамі, альдэгідамі, карбонавымі кіслотамі

У ходзе вывучэння арганічнай хіміі вы маглі пераканацца, што паміж асобнымі класамі арганічных злучэнняў існуе ўзаемасувязь, якая дазваляе ажыццяўляць сінтэз адных злучэнняў з другіх. Прывядзём прыклады задач, якія можна рашыць, выкарыстоўваючы веды аб ўзаемасувязі злучэнняў розных класаў.

Прыклад 1. Прапануйце спосаб атрымання воцатнай кіслаты з ацэтылену.

Разгледзім структурныя формулы ацэтылену і воцатнай кіслаты:

img

Мы не ведаем хімічную рэакцыю, якая дазваляе непасрэдна атрымаць воцатную кіслату з ацэтылену. Таму для ажыццяўлення гэтага ператварэння спатрэбіцца некалькі стадый.

Агульным спосабам атрымання карбонавых кіслот з’яўляецца акісленне адпаведных альдэгідаў. Такім чынам, спачатку неабходна атрымаць з ацэтылену воцатны альдэгід:

img

Далей акісляем воцатны альдэгід да воцатнай кіслаты:

img

Прыклад 2. Прапануйце спосаб атрымання воцатнай кіслаты з этылену.

Разгледзім структурныя формулы этылену і воцатнай кіслаты:

img

Для ажыццяўлення гэтага ператварэння зноў спатрэбіцца некалькі стадый.

Успомнім, што карбонавыя кіслоты можна атрымаць пры акісленні не толькі альдэгідаў, але і спіртоў (без вылучэння прамежкавага альдэгіду, які ўтварыўся). У прыватнасці, воцатную кіслату можна атрымаць акісленнем этанолу растворам KMnO4 у прысутнасці сернай кіслаты. Такім чынам, нам неабходна атрымаць з этылену этанол:

img

Далей акісляем этанол да воцатнай кіслаты:

img

Прыклад 3. Прывядзіце ўраўненні рэакцый, пры дапамозе якіх можна ажыццявіць наступныя ператварэнні:

img

Кожнае з указаных ператварэнняў можна ажыццявіць у адну стадыю. Прывядзём ураўненні адпаведных рэакцый:

img

Існуе ўзаемасувязь паміж вуглевадародамі, спіртамі, альдэгідамі і карбонавымі кіслотамі, дзякуючы чаму можна атрымліваць са злучэнняў аднаго класа злучэнні іншых класаў.

Альдэгіды атрымліваюць акісленнем спіртоў, аднаўленне альдэгідаў прыводзіць да спіртоў.

Карбонавыя кіслоты атрымліваюць акісленнем спіртоў і альдэгідаў.

Пытанні і заданні

1. У выніку якіх працэсаў: акіслення або аднаўлення — можна ажыццявіць ператварэнне спіртоў у альдэгіды, а потым у карбонавыя кіслоты?

2. Напішыце ўраўненні рэакцый, з дапамогай якіх можна атрымаць этаналь з этану. На першай стадыі павінна працякаць рэакцыя галагенавання.

3. З прапаналю атрымайце: а) прапанавую кіслату; б) прапанол-1; в) прапан.

4. Дапоўніце схемы ператварэнняў:

img