Печатать книгуПечатать книгу

Лабараторны дослед 4. Акісленне альдэгіду гідраксідам медзі(II)

Сайт: Профильное обучение
Курс: Хімія. 10 клас
Книга: Лабараторны дослед 4. Акісленне альдэгіду гідраксідам медзі(II)
Напечатано:: Гость
Дата: Четверг, 26 Декабрь 2024, 16:39

У прабірку наліце 1–2 см3 раствору шчолачы, потым — некалькі кропель раствору сульфату медзі(II). Дабаўце да атрыманай сумесі выдадзены вам раствор альдэгіду. Нагрэйце змесціва прабіркі з дапамогай спіртоўкі. Пры гэтым у прабірцы спачатку ўтворыцца жоўты асадак, які потым становіцца цагляна-чырвоным.

Напішыце ўраўненні рэакцый, якія працякаюць, і растлумачце з’явы, якія назіраюцца.

Звярніце ўвагу на тое, што залішняя колькасць сульфату медзі(II) прыводзіць да з’яўлення залішняй колькасці гідраксіду медзі(II), які ў працэсе награвання раскладаецца з утварэннем чорнага асадку CuO, таму эфект аднаўлення медзі на гэтым фоне становіцца непрыкметным.