Арфаэпічныя нормы вызначаюць узорнае вымаўленне галосных і зычных гукаў і іх спалучэнняў у літаратурнай мове.
Асноўныя нормы вымаўлення галосных гукаў
- Аканне — вымаўленне гука [а] замест [о], [э] пасля цвёрдых і зацвярдзелых зычных у ненаціскных складах: шэпт — шаптаць, жэмчуг — жамчужына.
Аканне назіраецца ў тым ліку ў запазычаных назоўніках, што заканчваюцца на -аль, -ар (шніцаль, камп’ютар), аднак ва ўласных назоўніках захоўваецца [э]: Потэр, Юпітэр. У даўно запазычаных словах на месцы [э] вымаўляецца і пішацца ы: цырымонія, інжынер, канцылярыя. Не падпарадкоўваюцца аканню словы са спалучэннямі ро, ло, якія чаргуюцца з ры, лы: кроў — крывяносны, глотка — глыток.
- Яканне — вымаўленне [о], [э] пасля мяккіх зычных як [а] ў першым складзе перад націскам (на пісьме абазначаецца літарай я): цёмны — цямнець, сем — сямнаццаць.
У запазычаных словах і пасля г, к, х яканне адсутнічае: метро, легенда, геральдыка, кефір. Даўно запазычаныя словы падпарадкоўваюцца яканню: каляндар, сяржант.
Часціца не, прыназоўнік без, калі стаяць перад словам з націскам на першым складзе, падпарадкоўваюцца ў вымаўленні закону якання: без кветак , не будзе , безхлеба .
- Вымаўленне галосных [і], [ы], [у] залежыць ад становішча ў слове:
- пасля галоснага, а таксама пасля зычнага пры раздзельным вымаўленні да гука [і] далучаецца [й]: ;
- у пачатку слова, калі папярэдняе слова заканчвецца нагалосны, замест [і] можа вымаўляцца [й] або [йі]: падысці [дайва´на], сястра[й] брат, яркая [йі´]скра;
- пасля цвёрдых зычных (апрача [г], [к], [х]) на стыку прыстаўкі і кораня, частак складаных слоў або двух самастойных слоў пры іх злітным вымаўленні замест [і] гучыць [ы]: пед[ы]нстытут, сын [ы] брат (але: Віцебск [і] Полацк, смех [і] грэх);
- ненаціскны галосны [у] пасля галоснага перад зычным у вымаўленні заўсёды замяняецца на [ў]: каля [ў]шач, да [ў]ладзіміра;
- націскны [і] вымаўляецца як [йі] ў пачатку слова (з ім [з’йім]), пасля галоснага (краіна [крайі´на]), пасля апострафа (аб’інелы [абйін’элы]), мяккага знака (Ільіч [іл’йі´ч]), пасля ў (салаўі [салаўйі´]).
|