Паэма «Паляўнічыя акварэлькі з Палесся»
Пытанні
1. Якое хобі падштурхнула Лучыну да напісання паэмы? Як гэта паўплывала на дакладнасць адлюстравання дэталей палявання? Назавіце тэмы твора. |
|
2. Які персанаж выступіў апавядальнікам у творы? Хто, на вашу думку, мог быць яго прататыпам? Абгрунтуйце адказ. |
|
3. Складзіце апісанне паляўнічага Грышкі, выкарыстоўваючы цытаты з тэксту. Якім вы ўяўляеце Грышку? |
|
4. Ахарактарызуйце ўзаемаадносіны лесніка Грышкі і паніча. У чым адрозненне паміж творамі розных аўтараў ХІХ стагоддзя ў паказе ўзаемаадносін пана і селяніна? |
|
5. Які канфлікт адлюстраваны ў паэме? Як ён звязаны з ідэяй твора? Чаму Грышка называе горад гіблым месцам? Наколькі вам блізкая пазіцыя аўтара ў адносінах да горада і вёскі? |
|
6. Акрэсліце ролю прыроды ў паэме. Прааналізуйце, якія лексічныя адзінкі пераважаюць у апісаннях прыроды — накіраваныя на эмоцыі, інтэлект або адчуванні (зрок, слых, дотык) чытача. Чаму? |
|
7. Параўнайце зрокавыя вобразы, якія выклікаюць паэма Янкі Лучыны «Паляўнічыя акварэлькі з Палесся» і рэпрадукцыя карціны сучаснага беларускага мастака з Палесся Віктара Юшкевіча «Восеньская палітра». |