Апавяданне «Дуб-дзядуля»
* Пытанні
1. Назавіце характэрныя рысы творчасці Ядвігіна Ш. Адказ праілюструйце прыкладамі з прачытанага твора. |
|
2. Пералічыце вобразы-сімвалы, ужытыя ў апавяданні Ядвігіна Ш. «Дуб-дзядуля». | |
3. Патлумачце алегарычны сэнс твора. Перакажыце яго ад 3-й асобы, напрыклад, ад імя поля. |
|
4. Ці актуальнае, на вашу думку, апавяданне «Дуб-дзядуля» сёння? Абгрунтуйце адказ. |
|
5. Уявіце, што вы мастак у выдавецтве. Вам неабходна падрыхтаваць вокладку для кнігі Ядвігіна Ш. «Дуб-дзядуля». Зрабіце эскіз або апішыце словамі ідэю вокладкі, якая адлюстроўвала б ключавы эпізод твора. |
|
6. Параўнайце апавяданне «Дуб-дзядуля» Ядвігіна Ш. з апавяданнем Якуба Коласа «Крыніца», якое вывучалася ў V класе. Знайдзіце агульныя і адрозныя рысы. |
|
7. Беларускі даследчык Аляксей Рагуля піша: «У апавяданні “Дуб-дзядуля” створаны абагульнены вобраз беларускай сацыяльнай прасторы. “Край блакітных азёр” ’яўляецца перш за ўсё краем азёр салёнага поту, горкіх слёз і крыві. Сэнс жыцця новага пакалення заключаецца ў тым, каб адшукаць у глыбінных пластах нацыянальнай душы (культуры) крыніцы жывой вады і напаіць ёй парасткі новага жыцця». Ці згодны вы з такой інтэрпрэтацыяй апавядання? Чаму? |
|
*8. Абмяркуйце ў групах словы Ядвігіна Ш. з яго «Лістоў з дарогі»: «Як багацце краю залежыць ад спазнання яго самога, так мінуўшая гісторыя народаў — гэта адкрытая кніга, з каторай можна даведацца аб усіх прычынах развіцця і ўпадку гэтых народаў; па гэтай кнізе — па гэтай вяковай практыцы мы павінны вучыцца, як нам трэба кіравацца ў цяперашнім жыцці, каб будаваць лепшую сабе будучыну». Ці застанецца правільным гэта выказванне класіка, калі замяніць выраз «мінуўшая гісторыя народаў» на «мастацкая літаратура»? Чаму? |
|
*9. Ці залежыць успрыманне мастацкага твора ад часу яго стварэння і прачытання? Якія праблемы, узнятыя ў апавяданні «Дуб-дзядуля», актуальныя сёння? Якія — не? |