Патрыятычная лірыка Цёткі
* Пытанні
1. Ці можна сцвярджаць, што апавяданне «Асеннія лісты» прысвечана праблеме ўзаемаадносін бацькоў і дзяцей? Адказ абгрунтуйце цытатамі з тэксту. |
|||||||||||||
2. Ахарактарызуйце вобразы Сымона і Сцяпана (Характарыстыка мастацкага вобраза-персанажа). | |||||||||||||
3. Прачытайце выказванне літаратурнага крытыка Рыгора Бярозкіна: «Ніводзін беларускі паэт так не любіў дзеяслова і так шырока, можна сказаць, так універсальна не карыстаўся ім, як Цётка». Ці перадае яно, на вашу думку, асаблівасці творчага майстэрства Цёткі? Прывядзіце прыклады, якія пацвердзяць ваш адказ. |
|||||||||||||
4. Прааналізуйце структуру твора, мастацкія прыёмы, дэталі і вобразы-сімвалы, ужытыя ў ім, апісанне псіхалагічнага стану персанажаў, філасофскія матывы. | |||||||||||||
5. Параўнайце вобраз асенніх лістоў у апавяданні Цёткі і ў вершы Уладзіміра Караткевіча «Лісце», які вывучаўся ў VI класе. Ці можна пагадзіцца з меркаваннем, што ў названых творах пейзажная лірыка паказвае ў першую чаргу перажыванні чалавека? |
|||||||||||||
6. Якой аўдыторыі можа быць цікавы фільм паводле апавядання Цёткі «Асеннія лісты»? Абгрунтуйце сваё меркаванне. |
|||||||||||||
7. Распрацуйце ў групах кадраплан апавядання «Асеннія лісты».
|