Печатать эту главуПечатать эту главу

§ 35. Электрычны ток у электралітах

Практыкаванне 25

1. Праз водны раствор сульфату медзі(II) CuSO4, які знаходзіцца ў электралітычнай ванне, прапускаюць электрычны ток. Вызначце колькасць атамаў медзі, якія штосекундна асядаюць на катодзе ванны, калі сіла току ў ланцугу I = 4,0 А.

2. У працэсе электролізу на катодзе асядае двухвалентны нікель, утвараючы слой масай m = 0,15 кг. Вызначце работу, выкананую электрычным токам, калі напружанне паміж электродамі электралітычнай ванны U = 4,0 В.

3. Электроды, якія знаходзяцца ў растворы сульфату медзі(II) CuSO4, падключаны да крыніцы току з ЭРС calligraphic E = 12 В і ўнутраным супраціўленнем r = 0,40 Ом. Вызначце масу медзі, якая асядзе на катодзе за прамежак часу t = 10 мін, калі супраціўленне раствору паміж электродамі R = 0,60 Ом.

4. Пры электролізе слабога раствору сернай кіслаты на катодзе электралітычнай ванны выдзеліўся газападобны вадарод, тэмпература якога  t = 22 ºС, ціск р = 100 кПа і аб'ём V = 1,5 л. Электроліз адбываўся пры напружанні U = 6,0 В, а каэфіцыент карыснага дзеяння прылады η = 75 %. Вызначце расход электраэнергіі.

5. Паветраны шар напоўнены вадародам, які захоўвае цеплавую раўнавагу з атмасферным паветрам. Невялікая адтуліна ў ніжняй частцы шара забяспечвае практычна аднолькавы ціск газу ўнутры шара і атмасфернага паветра. Маса тонкай абалонкі шара і грузу, які ён падымае, m = 2,2 · 102 кг. Які электрычны зарад пры электролізе трэба было б прапусціць праз слабы растор сернай кіслаты, каб атрымаць неабходную масу вадароду? Колькі працягваўся б такі працэс пры сіле току I = 0,15 кА?