Печатать эту главуПечатать эту главу

§ 2. Маса і памеры малекул. Колькасць рэчыва

У 1,0 см3 любога газу, які знаходзіцца пры нармальных умовах (тэмпература t0 = 0,0 °С, ціск р0 = 1,0 · 105 Па), змяшчаецца 2,7 · 1019 малекул. Каб уявіць, наколькі вялікі гэты лік, дапусцім, што з адтуліны ў ампуле ўмяшчальнасцю V = 1,0 см3 кожную секунду вылятае 100 малекул. Тады для таго, каб усе малекулы вылецелі з ампулы, спатрэбіцца 8,6 млрд гадоў, гэта значыць прамежак часу, параўнальны з узростам Сусвету (12–15 млрд гадоў). Такая велізарная колькасць малекул у рэчыве сведчыць пра тое, што іх памеры вельмі малыя. Якія ж памеры і маса часціц рэчыва? Як можна вызначыць колькасць атамаў у любым макраскапічным целе?

Малекулярна-кінетычная тэорыя дае магчымасць ацаніць масу і памеры часціц, якія ўтвараюць макраскапічныя целы. Малекулы, як і атамы, не маюць выразных межаў. Калі ўявіць малекулу ў выглядзе шарыка, то яе радыус мае значэнне ад 0,1 нм у самых простых да 100 нм у складаных малекул, якія змяшчаюць некалькіх тысяч атамаў. Напрыклад, ацэначны дыяметр малекулы вадароду складае 0,2 нм, а дыяметр малекулы вады — 0,3 нм. Пры такіх памерах колькасць часціц у рэчыве надзвычай вялікая. Напрыклад, у адным граме вады ўтрымліваецца 3,3 · 1022 малекул.

Памеры і маса малекулы ўзрастаюць з павелічэннем колькасці атамаў, з якіх яна складаецца. Атамы і малекулы (акрамя шмататамных малекул арганічных рэчываў) маюць масу прыкладна 10–26 кг. З прычыны малых значэнняў выражаць масы атамаў і малекул у кілаграмах (кг) нязручна. Таму для вымярэн ня мас атамаў і малекул у хіміі і фізіцы выкарыстоўваюць атамную адзінку масы (а. а. м.). Атамную адзінку масы выражаюць праз масу ізатопу вугляроду straight C presubscript 6 presuperscript 12:

1 space straight а. space straight а. space straight м. space equals space 1 over 12 m subscript 0 straight C end subscript italic space italic equals italic space 1 comma 66 space times space 10 to the power of negative 27 end exponent space кг.

Масу малекулы (або атама), выражаную ў атамных адзінках масы, называюць адноснай малекулярнай масай Mr (або адноснай атамнай масай Ar). Адносная малекулярная (або атамная) маса Mr паказвае, у колькі разоў маса m0 малекулы (або атама) большая за атамную адзінку масы:

M subscript r space equals space fraction numerator m subscript 0 over denominator begin display style 1 over 12 m subscript 0 straight C end subscript end style end fraction.

У Перыядычнай сістэме хімічных элементаў Д. І. Мендзялеева (гл. форзац 2) каля сімвалаў элементаў пазначаны і іх адносныя атамныя масы. У большасці выпадкаў пры правядзенні разлікаў значэнне адноснай атамнай масы акругляюць да цэлага ліку, выкарыстоўваючы правілы набліжаных вылічэнняў. Так, напрыклад, адносная атамная маса вадароду роўная 1, кіслароду — 16, азоту — 14.

Колькасць рэчыва, якая змяшчаецца ў макраскапічным целе, вызначаюць колькасцю часціц у ім. Прыведзеныя вышэй прыклады паказваюць, наколькі вялікі гэты лік. Таму пры разліках прынята выкарыстоўваць не абсалютную колькасць часціц рэчыва, а адносную:

straight nu space equals space N over N subscript straight A comma

гэта значыць колькасць рэчыва ν вызначаюць адносінамі ліку часціц N гэтага рэчыва да пастаяннай Авагадра NA.

Асноўнай адзінкай колькасці рэчыва ў СІ з’яўляецца моль. 1 моль роўны колькасці рэчыва, якая змяшчае столькі часціц, колькі атамаў утрымліваецца ў 0,012 кг ізатопу вугляроду straight C presubscript 6 presuperscript 12. Значыць, у адным молі любога рэчыва знаходзіцца аднолькавая колькасць атамаў або малекул. Гэтую колькасць часціц абазначылі NA і назвалі пастаяннай Авагадра ў гонар італьянскага вучонага Амедэа Авагадра (1776–1856). Пастаянная Авагадра з’яўляецца адной з фундаментальных фізічных пастаянных, яе значэнне

NA = 6,022 · 1023 моль–1.

У малекулярна-кінетычнай тэорыі разам з адноснай малекулярнай (або атамнай) масай выкарыстоўваюць малярную масу M — масу рэчыва, узятага ў колькасці ν = 1 моль. Малярную масу M вызначаюць адносінамі масы m рэчыва да яго колькасці ν:

M space equals space m over nu.

Асноўнай адзінкай малярнай масы ў СІ з’яўляецца кілаграм на моль open parentheses кг over моль close parentheses. Малярная маса рэчыва звязана з яго адноснай малекулярнай масай наступнымі суадносінамі:

M = Mr · 103 кг over моль.

Малярную масу рэчыва таксама можна вылічыць па формуле

M = m0NA.

З улікам таго, што m subscript 0 space equals space M over N subscript straight A, атрымаем формулу для разліку колькасці малекул у дадзеным рэчыве:

N space equals space m over m subscript 0 space equals space m over M N subscript straight A space.

Ад тэорыі да практыкі

1. У колькі разоў лік малекул вадароду, узятага ў колькасці νв = 8 моль, большы за лік малекул азоту, колькасць рэчыва якога νа = 4 моль?

2. Выкарыстоўваючы выраз N space equals space m over M N subscript straight A, разлічыце колькасць малекул у адным граме вады і пераканайцеся ў правільнасці прыведзенага ў пачатку параграфа значэння.

img

img

1. У якіх адзінках вымяраюць масы атамаў і малекул?

2. Што такое колькасць рэчыва? Назавіце адзінку гэтай фізічнай велічыні.

3. Што такое пастаянная Авагадра?

4. Што называюць малярнай масай рэчыва?

5. Растлумачце, чаму колькасць рэчыва ν, яго маса m і малярная маса М звязаны суадносінамі begin mathsize 14px style nu space equals space m over M end style.

Адсылка да электроннага дадатку для павышанага ўзроўню

6. Дакажыце, што малярную масу М можна звязаць з адноснай малекулярнай (атамнай) масай Мr рэчыва суадносінамі begin mathsize 14px style M equals 10 to the power of negative 3 end exponent M subscript r space кг over моль end style.

7. Дакажыце, што канцэнтрацыю часціц рэчыва можна вызначыць па формуле Error converting from MathML to accessible text., дзе m0 — маса адной малекулы, ρ — шчыльнасць рэчыва.