Печатать эту главуПечатать эту главу

АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ ХІХ СТАГОДДЗЯ

Пытанні

1. Чаму ў першай палове ХІХ стагоддзя пісьменнікі і паэты Беларусі пісалі пераважна на польскай мове?
2. Як паўплывала на беларускую літаратуру дзейнасць філаматаў і філарэтаў?
3. Назавіце асноўныя асаблівасці новай беларускай літаратуры.
4. Што аб’ядноўвае паэмы «Тарас на Парнасе» і «Энеіда навыварат»?
5. Якія рэаліі ў паэме «Энеіда навыварат» адносяцца да старажытнарымскіх, а якія — да беларускіх?
6. Імёны якіх асоб расійскай культуры сустракаюцца ў паэме «Тарас на Парнасе»?
Дзеля чаго яны ўведзены ў твор?
7. Чаму, на вашу думку, многія тагачасныя беларускія творы бытавалі як ананімныя?

8. Падрыхтуйце анатаваны спіс анлайн­-публікацый пра знакавага беларускага пісьменніка ХІХ стагоддзя (на выбар) па наступным плане:
- прозвішча, імя;
- гады жыцця;
- асноўныя творы;
- 3­5 галоўных публікацый; 
- кароткая анатацыя да іх;
- спасылкі.
Абмяркуйце з сябрамі.