Практыкум "Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель"
V. Работа з картамі.
Прааналізуйце карты «Гарадское самакіраванне (Магдэбургскае права) у канцы XIV — першай палове XVII ст.» (атлас, с. 33) і «Развіццё гарадоў. Рамёствы і гандаль у XIV — першай палове XVI ст.» (атлас, с. 34). Адкажыце на пытанні.
1. Вызначце колькасць гарадоў, якія атрымалі права на самакіраванне ў канцы XIV — XVI ст.:
а) у канцы XIV ст., б) у XV ст.; в) у пачатку XVI — сярэдзіне XVI ст.; г) у другой палове XVI ст.
2. Вызначце, колькі гарадоў у вашым краі атрымалі права на самакіраванне ў канцы XIV — XVI ст. Назавіце іх.
3. Складзіце пералік гарадоў, якія лічыліся значнымі гандлёва-рамеснымі цэнтрамі ў XIV — першай палове XVI ст. Вызначце, якія з іх мелі права на самакіраванне.
4. Пры дапамозе дадатковых крыніц інфармацыі назваціе найбуйнейшыя замкі і крэпасці на тэрыторі Беларусі ў XIV — першай палове XVI ст.: а) замкі, б) крэпасці. Вызначце, якія з іх знаходзіліся на тэрыторыі вашага месца пражывання.
5. Раскажыце пра характар экспарту і імпарту тавараў у XIV — першай палове XVI ст.
Прааналізуйце карту «Гарады і гандаль на беларускіх землях у другой палове XVI — першай палове XVII ст.» (атлас, с. 35).
1. Вызначце асаблівасці рамеснай вытворчасці на беларускіх зямлях у другой палове XVI — першай палове XVII ст. Запоўніце табліцу.
Горад | Якая рамесная вытворчасць прадстаўлена |
2. Раскажыце пра характар экспарту і імпарту тавараў у XIV — першай палове XVI ст.
3. Запоўніце табліцу «Гандаль на беларускіх землях у XIV — першай палове XVIІ ст.». Зрабіце вывад аб асаблівасцях экспарту і імпарту ў XIV — першай палове XVIІ ст.
Накірунак гандлю | Канец XIV — першая палова XVI ст. | Другая палова XVI —першая палова XVII ст. |
Прааналізуйце карту «Эканоміка Беларусі ў XVIІІ ст.» (с. 165 папяровага вучэбнага дапаможніка) і адкажыце на пытанні.
Пытанні і заданні:
1. Вызначце асноўныя раёны Беларусі, дзе вырошчвалі збожжавыя культуры, разводзілі буйную рагатую жывёлу, коней, авечак, займаліся пчалярствам.
2. Складзіце пералік гарадоў і мястэчак Беларусі, у якіх былі арганізаваны мануфактуры, укажыце, выраб чаго быў наладжаны на гэтых мануфактурах.
3. Раскажыце пра характар экспарту і імпарту тавараў.
4. Знайдзіце на карце суднаходныя каналы і раскажыце пра рух па ім (з аднаго мора ў другое мора).