Печатать эту главуПечатать эту главу

§ 5. ГЕАПАЛІТЫКА, МЕСЦА Ў СІСТЭМЕ ГЕАГРАФІЧНЫХ НАВУК

Электаральная геаграфія. Электаральная геаграфія з’яўляецца адным з найбольш традыцыйных напрамкаў палітычнай геаграфіі, якія актыўна развіваюцца.

Клуб знаўцаў-эканомікагеографаў. Гэты напрамак узнік у Францыі на пачатку ХХ ст. працай А. Зігфрыда «Палітычны агляд захаду Францыі ў часы Трэцяй рэспублікі». У ёй аўтар упершыню ўстанавіў заканамернасці паміж прыроднымі характарыстыкамі і вынікамі выбараў у заходняй частцы Францыі. Таму гістарычна электаральная геаграфія вывучала геаграфію выбараў і тэрытарыяльную расстаноўку палітычных сіл.

Электаральная геаграфія — напрамак палітычнай геаграфіі, які вывучае тэрытарыяльныя адрозненні ў палітычных перавагах выбаршчыкаў, выніках выбараў і ўплыў грамадскіх, эканамічных, рэлігійных, этнічных фактараў на іх вынікі.

Вывучэнне геаграфіі выбараў немагчыма без усебаковых ведаў сацыяльна-эканамічнай геаграфіі той тэрыторыі, на якой гэтыя выбары праходзяць, і палітычных працэсаў, якія прывялі да іх вынікаў. Таму для развіцця электаральнай геаграфіі патрэбна ведаць як сацыяльна-эканамічную і палітычную геаграфію, так і гісторыю, эканоміку і сацыялогію.

У электаральнай геаграфіі вылучаюць тры асноўныя раздзелы. Першы вывучае геаграфію галасавання, другі — геаграфію фактараў галасавання, трэці — геаграфію прадстаўніцтва партый у выбарных органах улады.

Геаграфія выбараў залежыць ад гісторыка-культурных асаблівасцей тэрыторыі (гісторыка-культурных расколаў паміж нацыямі, сацыяльнымі групамі і інш.). На яе таксама ўплываюць сацыяльна-эканамічныя адрозненні паміж тэрыторыямі ў межах краіны.

Каштоўны зыходны матэрыял электаральнай статыстыкі па выбарчых акругах з’яўляецца вельмі важным для палітычнай геаграфіі і надзвычай цікавым для ўсіх палітычных сіл у кантэксце свайго ўплыву ў краіне. Таму адным з важных вынікаў геаграфіі выбараў з’яўляецца іх картаграфаванне (мал. 35).

Падвядзём вынікі. Геапалітыка з’яўляецца раздзелам палітычнай геаграфіі, які вывучае ... .

Асноўнымі суб’ектамі геапалітыкі выступаюць дзяржава, ..., ..., ... і інтэграцыйнае аб’яднанне.

Галоўнымі паняццямі ў геапалітыцы з’яўляюцца ..., ..., ... . Геапалітычнымі фактарамі развіцця краіны з’яўляюцца ... . Галоўнымі геапалітычнымі працэсамі ў свеце з’яўляюцца ... .

Прастора, якая кантралюецца дзяржавай або аб’яднаннем дзяржаў, называецца ... .

Электаральная геаграфія займаецца вывучэннем пераваг выбаршчыкаў і вынікаў выбараў.

Праверым свае веды. 1. Хто ўвёў у навуковы ўжытак тэрмін «геапалітыка»? 2. Якімі даследаваннямі займаецца геапалітыка? 3. Якое значэнне электаральнай геаграфіі для сучасных палітычных працэсаў?

Ад простага да складанага. Ці з’яўляюцца, на ваш погляд, геаграфічныя ўмовы галоўнымі для вызначэння шляхоў далейшага развіцця дзяржавы?

Падарожжа па Глабальнай сетцы.
Сайт «Электаральная геаграфія».