Печатать эту главуПечатать эту главу

Лабараторны дослед 8. Уласцівасці бялкоў: дэнатурацыя, каляровыя рэакцыі

Біурэтавая рэакцыя. Да 1–2 см3 раствору бялку прыліце роўны аб’ём разбаўленага раствору шчолачы і некалькі кропель разбаўленага бледнаблакітнага раствору меднага купарвасу. Назіраецца чырвона-фіялетавае афарбоўванне.

Ксантапратэінавая рэакцыя. Да раствору бялку дабаўце некалькі кропель канцэнтраванай азотнай кіслаты. Бялок згусае і назіраецца жоўтае афарбоўванне.