§ 47. Амінакіслоты
Фізічныя ўласцівасці амінакіслот
Амінакіслоты — бясколерныя крышталічныя рэчывы, добра растваральныя ў вадзе, многія з іх маюць салодкі смак. Тэмпературы плаўлення амінакіслот дастаткова высокія, так, tпл амінавоцатнай кіслаты роўна 233 °С. Гэта ўказвае на тое, што паміж малекуламі амінакіслот ёсць вельмі моцнае ўзаемадзеянне.