Печатать эту главуПечатать эту главу

§ 44. Цэлюлоза

Будова і фізічныя ўласцівасці

Малекулярная формула цэлюлозы (C6H10O5)n, гэта значыць цэлюлоза, як і крухмал, з’яўляецца поліцукрыдам. У той жа час будова цэлюлозы і крухмалу адрозніваецца. У адрозненне ад крухмалу, макрамалекулы цэлюлозы складаюцца з астаткаў β-глюкозы. Працэс утварэння цэлюлозы з глюкозы прадстаўлены на схеме:

img

Ёсць яшчэ адно важнае адрозненне ў будове цэлюлозы і крухмалу. Макрамалекулы крухмалу могуць быць лінейнымі або разгалінаванымі, у той час як макрамалекулы цэлюлозы маюць лінейную будову. Лінейныя макрамалекулы цэлюлозы могуць размяшчацца паралельна адна адной і ўтвараць паміж сабой мноства вадародных сувязей. Дзякуючы гэтаму цэлюлоза мае высокую механічную трываласць і не раствараецца ў вадзе і арганічных растваральніках.

Макрамалекулы цэлюлозы змяшчаюцца ў клетачных сценках раслін. Цэлюлозу (ад лац. cellula — ‘клетка’) яшчэ называюць клятчаткай.

Драўніна змяшчае каля 50 % цэлюлозы. Яшчэ больш цэлюлозы змяшчаецца ў валокнах лёну і бавоўны (больш за 90 %).

У валокнах лёну і бавоўны макрамалекулы цэлюлозы арыентаваны ў адным напрамку — уздоўж восі валакна (мал. 44.2, а). У драўніне макрамалекулы цэлюлозы размешчаны менш упарадкавана (мал. 44.2, б).