Печатать эту главуПечатать эту главу

Лабараторны дослед 5. Даследаванне ўласцівасцей тлушчаў

Даследаванне ўласцівасцей тлушчаў (растваральнасць, доказ ненасычанага характару астаткаў карбонавых кіслот)

* Параўнанне
ўласцівасцей
мыла і СМС

У прабірку змясціце 1 см3 алею і прыкладна 2–3 см3 вады. Закаркуйце прабірку і страсяніце. Назіраецца расслаенне змесціва. Слой алею знаходзіцца наверсе. Зрабіце вывад аб растваральнасці тлушчу ў вадзе і аб значэнні шчыльнасці алею (напомнім, што шчыльнасць вады складае 1 г/см3).

Дабаўце ў прабірку з алеем 1–2 см3 раствору ёду (выкарыстоўваецца замест бромнай вады), закаркуйце і страсяніце. На аснове абясколервання раствору ёду зрабіце вывад аб прысутнасці двайных сувязей у малекулах тлушчу.

Вы можаце параўнаць уласцівасці мыла і сінтэтычных мыйных сродкаў, перайшоўшы па спасылцы ў QR-кодзе.