Печатать эту главуПечатать эту главу

§ 32. Насычаныя аднаасноўныя карбонавыя кіслоты. Наменклатура. Ізамерыя. Фізічныя ўласцівасці

Пытанні і заданні

1. Укажыце шарастрыжнёвую мадэль прапанавай кіслаты:

img

Напішыце структурныя формулы аднаасноўных карбонавых кіслот саставу С5Н10О2 і назавіце іх па сістэматычнай наменклатуры.

2. На малюнку прыведзены мадэлі малекул мурашынай і воцатнай кіслот:

img

Укажыце тыпы гібрыдызацыі атамаў вугляроду ў малекулах гэтых злучэнняў і прыблізныя значэнні валентных вуглоў.

3. Размясціце ў парадку павелічэння тэмпературы кіпення наступныя рэчывы: этанол, воцатны альдэгід, воцатная кіслата. Адказ растлумачце.

4. Адлюструйце ўтварэнне вадародных сувязей паміж малекуламі воцатнай кіслаты і вады.

5. За кошт утварэння вадародных сувязей у пары мурашыная кіслата існуе як у выглядзе асобных малекул, так і ў выглядзе цыклічных дымераў:

img

Вызначце сярэднюю малярную масу пары, якая складаецца з мурашынай кіслаты і яе дымера, калі вядома, што ў пары на 100 малекул мурашынай кіслаты прыходзіцца 30 малекул дымера.