Печатать эту главуПечатать эту главу

§ 32. Насычаныя аднаасноўныя карбонавыя кіслоты. Наменклатура. Ізамерыя. Фізічныя ўласцівасці

Фізічныя ўласцівасці

У табліцы 32.1 прыведзены формулы, назвы і тэмпературы кіпення некаторых карбонавых кіслот.

Табліца 32.1. Формулы, назвы і тэмпературы кіпення некаторых карбонавых кіслот
Формула Назва tкіп, °С
H img COOH метанавая кіслата 101
CH3 img COOH этанавая кіслата 118
CH3 img СН2 img COOH прапанавая кіслата 141
CH3 img СН2 img СН2 img COOH бутанавая кіслата 164
CH3 img СН2 img СН2 img СН2 img COOH пентанавая кіслата 185

Як бачна з даных табліцы, тэмпературы кіпення карбонавых кіслот значна вышэйшыя, чым у альдэгідаў з тым самым лікам атамаў вугляроду ў малекуле. У адрозненне ад альдэгідаў, сярод карбонавых кіслот няма газападобных пры пакаёвай тэмпературы рэчываў. Адсутнасць газападобных рэчываў мы ўжо сустракалі ў гамалагічным радзе аднаатамных спіртоў (§ 23). У параграфе 23 указана прычына высокіх тэмператур кіпення спіртоў — утварэнне паміж іх малекуламі вадародных сувязей. Утварэнне вадародных сувязей паміж малекуламі спіртоў магчыма дзякуючы наяўнасці палярных груп img OH.

У малекулах карбонавых кіслот, як і ў спіртах, маецца група img OH:

img

Таму паміж малекуламі карбонавых кіслот таксама ўтвараюцца вадародныя сувязі:

img

Вадародныя сувязі дастаткова моцна ўтрымліваюць малекулы карбонавых кіслот адну каля адной і робяць цяжкім пераход у газападобны стан, таму карбонавыя кіслоты маюць высокія тэмпературы кіпення.

Найпрасцейшыя прадстаўнікі карбонавых кіслот пры звычайных умовах уяўляюць сабой вадкасці з рэзкім пахам. З павелічэннем памеру вуглевадароднага радыкала тэмпературы кіпення карбонавых кіслот павялічваюцца. Вышэйшыя карбонавыя кіслоты — пальміцінавая і стэарынавая — цвёрдыя рэчывы.

Мурашыная, воцатная і прапанавая кіслоты змешваюцца з вадой у любых суадносінах, гэта значыць можна прыгатаваць водныя растворы гэтых кіслот любога саставу. Па меры павелічэння колькасці атамаў вугляроду ў вуглевадародным радыкале растваральнасць карбонавых кіслот у вадзе памяншаецца. Вышэйшыя карбонавыя кіслоты — пальміцінавая і стэарынавая — у вадзе нерастваральныя.

Па сістэматычнай наменклатуры карбаксільная група абазначаецца спалучэннем «-авая кіслата».

У адпаведнасці з сістэматычнай наменклатурай назва карбонавай кіслаты складаецца з назвы вуглевадароду з тым самым, што і ў кіслаты, лікам атамаў вугляроду ў малекуле і канчатка «-авая кіслата». Нумарацыю атамаў вугляроду галоўнага ланцуга пачынаюць з атама вугляроду карбаксільнай групы.

Паміж малекуламі карбонавых кіслот утвараюцца вадародныя сувязі, што абумоўлівае іх высокія тэмпературы кіпення.