§ 18. Алкіны
Наменклатура алкінаў
Назвы алкінаў будуюцца таксама, як і назвы алкенаў, але суфікс -ен у канцы назвы замяняецца на суфікс -ін (ён абазначае адну трайную сувязь). Лічбай у канцы назвы ўказваецца становішча трайной сувязі.
Прывядзём некалькі прыкладаў формул і назваў алкінаў:
Звярніце ўвагу:
а) у назве «прапін» няма неабходнасці ўказваць становішча трайной сувязі;
б) атамы вугляроду галоўнага ланцуга нумаруюць пачынаючы з таго канца, да якога бліжэй трайная сувязь.