Печатать эту главуПечатать эту главу

Літаратура эпохі Адраджэння (XVI стагоддзе)

Пытанні

1. Якія рысы ўласцівы культуры Адраджэння? Каштоўнасці якога часу ўзнаўляліся ў літаратуры гэтай эпохі?
2. Як развівалася культура нашай краіны ў гэты час?
3. Прадоўжыце выраз «Гуманізм у перыяд Рэнесансу — гэта...
4. Якія агульныя рысы можна вылучыць у літаратурных творах эпохі Адраджэння?
5. Пералічыце жанры, характэрныя для літаратуры Рэнесансу.
Параўнайце з сучаснымі жанрамі літаратуры. Якія з іх мадэрнізаваліся?
6. У кантэксце эпохі Адраджэння гавораць пра «ўніверсалізм» творцаў. 
Паглядзіце дакументальны фільм з гістарычнага праекта Аlbaruthenia  «Код Скарыны» (2010, рэжысёр Пётр Цвыд, тэлеканал «Лад») і прывядзіце прыклады падобнага ўніверсалізму. 
7. Якая знакамітая асоба беларускага Адраджэння (акрамя Францыска Скарыны), на ваш погляд, заслугоўвае найбольшай увагі?
Складзіце сінквейн, прысвечаны гэтай асобе. Абмяняйцеся сінквейнамі з сябрамі, не паказваючы адно аднаму загаловак.
Здагадайцеся, якіх дзеячаў яны выбралі.