§ 14. Правапіс літар У і Ў
Практыкаванне № 118
Устанавіце адпаведнасць паміж словамі і даведкамі пра іх паходжанне. Запішыце словы згодна з арфаграфічнымі нормамі.
1) фа..на
2) аквары..м
3) джо..ль
4) рады..с
5) ра..нд
6) прэзіды..м
7) а..тарытэт
8) фра..
а) ад лац. radius — спіца, прамень
б) ад англ. round — кола, круг
в) ад лац. auctoritas — уплыў, значнасць
г) ад лац. fauna — імя старажытнарымскай багіні палёў і лясоў
д) ад ням. Frau — пані
е) ад лац. aquarium — вадаём
ж) ад лац. praesidium — абарона, старшынства
з) ад J. Joule — прозвішча англійскага фізіка
Раскрыйце значэнні прыведзеных слоў.
З двума словамі (на выбар) складзіце сказы.