§ 14. Правапіс літар У і Ў
Практыкаванне № 117
Спішыце, устаўляючы у ці ў.
Жо..ты, кантрольна-..ліковы, гучнае «..ра», со..с, каля ..зды, на ..краіне, Ніна ..ладзіміра..на, цётка ..ладзя, Брэсцкая ..нія, па-..чарашняму, па..за, бра..нінг, стра..с, па..днёва-..сходні, дыназа..р, ба..л, ла..рэат, ваку..м, а..тарытэтны, каля ..ваходу, гэта ..топія, часопіс «Маладосць» ..знагародзіў удзельніка.. конкурсу, моцны ..раган, Е..ропа, сімпозі..м.
АЎТАРЫТЭТНЫ — АЎТАРЫТАРНЫ | |
Аўтарытэ'тны — які карыстаецца аўтарытэтам; які заслугоўвае аўтарытэт: аўтарытэтная крыніца інфармацыі. Аўтарытáрны — заснаваны на безагаворачным падпарадкаванні ўладзе, аўтарытэту: аўтарытарны стыль кіраўніцтва. |