§ 14-1. Дзяржаўны лад славянскіх краін
Пытанні
1. Назавіце прычыны фарміравання дзяржавы. Ахарактарызуйце княжацка‑дружынную сістэму дзяржаўнага кіравання.
2. Вызначце прычыны, якія прывялі да пачатку раздробленасці на старажытнарускіх землях. Складзіце схему па пункце 2 дадзенага параграфа.
3. Якая падзея лічыцца пачаткам палітычнай раздробленасці Старажытнай Русі? З дапамогай матэрыялу параграфа пацвердзіце ці аспрэчце гэтае традыцыйнае меркаванне.
4. Што прывяло да складання розных мадэляў улады і кіравання княствамі на тэрыторыі Старажытнай Русі?
5. Ахарактарызуйце Наўгародскую баярскую рэспубліку, выкарыстоўваючы схему ў пункце 3 і матэрыял параграфа. Чым вы растлумачыце тое, што ў Ноўгарадзе склалася сваеасаблівая сістэма кіравання? Параўнайце сістэмы кіравання Ноўгарадам і Старажытным Рымам рэспубліканскага перыяду. Зрабіце выснову.
6. Назавіце не менш за тры прычыны ўзвышэння Уладзіміра-Суздальскага княства.
7. Параўнайце дзяржаўны лад усходніх, заходніх і паўднёвых славян. Складзіце табліцу. Крытэрыі для параўнання вызначце самастойна. Вылучыце асаблівасці развіцця дзяржаўнага ладу славянскіх дзяржаў.
8. Уявіце сябе ўдзельнікам навуковай канферэнцыі, прысвечанай перыяду раздробленасці ў гісторыі славянскіх дзяржаў. Выкажыце сваё меркаванне адносна галоўнага пытання канферэнцыі: «Раздробленасць перыяду феадалізму — гэта заканамерны этап развіцця грамадства?»
9. Напішыце ад імя купца Вялікага Княства Літоўскага ліст з расповедам пра паездку ў Ноўгарад.