*§ 49—2. Поле збожжавых як прыклад аграэкасістэмы. Шляхі павышэння прадукцыйнасці аграэкасістэм
Праверым веды
Ключавыя пытанні
1. На птушкафабрыках ужываюць дадатковае штучнае асвятленне. Як вы думаеце, з якой мэтай гэта робіцца?
2. Чаму сельская гаспадарка з’яўляецца крыніцай небяспечнага забруджвання навакольнага асяроддзя?
3. Растлумачце, чаму культурныя расліны не могуць канкурыраваць з пустазеллем.
4. Растлумачце, чаму ў закінутых вёсках шмат пустак і бур’яну і якія прычыны распаўсюджвання пустазелля на закінутых палях.
Складаныя пытанні
1. Складзіце схемы трох харчовых ланцугоў аграэкасістэмы, якія пачынаюцца з раслін пшаніцы.
2. Чаму ў аграэкасістэмах насякомыя-шкоднікі могуць дасягаць высокай колькасці, а ў прыродных экасістэмах іх колькасць адносна пастаянная? Растлумачце з экалагічнага пункту гледжання, што такое «бумеранг-эфект».
3. Адзін з перадавых метадаў сучаснай аграноміі — пераход ад монакультуры да полікультуры. Што гэта дае з экалагічнага пункту гледжання?
4. Чаму хутка вычэрпваецца ўрадлівасць глебы ў аграэкасістэмах? Якая сутнасць «закона спадаючай урадлівасці»? Вызначыце шляхі вяртання пажыўных рэчываў у глебу.
Індывідуальнае дамашняе заданне. Прапануйце комплекс мерапрыемстваў, якія дазваляюць атрымліваць высокія ўраджаі таматаў ці бульбы ў кліматычных умовах Беларусі.