Друкаваць раздзелДрукаваць раздзел

*§ 41—2. Каменсалізм, протакааперацыя і мутуалізм — тыпы станоўчых біятычных узаемаадносін

Праверым веды

    Ключавые пытанні

1. Якія тыпы ўзаемаадносін паміж арганізмамі розных відаў з’яўляюцца ўзаемавыгаднымі для відаў, якія ўзаемадзейнічаюць? Прывядзіце прыклады.
2. У чым падабенства і адрозненне протакааперацыі і мутуалізму?
3. Прачытайце фрагмент верша:

«Запрягся рак-отшельник: актиния на нем.
Отшельник не досадует, что ноша тяжела,
ведь часто крошки падают к нему с ее стола...»

Пра які тып узаемаадносін відаў ідзе гаворка? Прывядзіце прыклады.

4. Устанавіце адпаведнасць паміж станоўчымі тыпамі ўзаемаадносін арганізмаў і іх прыкладамі.
Тыпы ўзаемаадносін: 1. Каменсалізм. 2. Мутуалізм.
Прыклады: а) чырвонагаловік — асіна; б) пясцы — мядзведзь белы; в) рыбы-прыліпалы — марскія чарапахі; г) клубеньчыкавыя бактэрыі — бабовыя расліны.

    Складаныя пытанні

1. Існуе ўяўленне пра тое, што адны віды шкодныя, а іншыя карысныя. Ці правільна гэта? Дайце аргументаваны адказ і пацвердзіце прыкладамі.
2. Чаму антрапагеннае ўздзеянне на біяцэноз аслабляе рэгулятарнае дзеянне біятычных узаемаадносін?
3. Прачытайце фрагмент верша М. Грыбачова:

«Цветок всю ночь нектар готовит,
Пчелу-сластену в гости ждет.
Бери, мол, но, как другу,
мне окажи услугу:
пыльцу мучную эту перенеси соседу…
Пчела несет ее, и вот — цветок увял, и зреет плод».

Пра які тып узаемаадносін відаў ідзе гаворка? Прывядзіце прыклады.

Індывідуальнае дамашняе заданне. У § 40 вам было прапанавана заданне — вызначыць тыпы сувязей паміж арганізмамі розных відаў у бліжэйшым біяцэнозе. Выкарыстоўваючы вынікі папярэдніх назіранняў, вызначыце станоўчыя тыпы ўзаемаадносін, якія могуць узнікаць паміж дадзенымі арганізмамі на аснове сувязей, якія існуюць паміж імі. Складзіце пары арганізмаў з рознымі станоўчымі тыпамі ўзаемаадносін. Як гэтыя ўзаемаадносіны могуць уплываць на іх колькасць?