*§ 41—1. Канкурэнцыя, драпежніцтва і паразітызм — тыпы адмоўных біятычных узаемаадносін
Праверым веды
Ключавыя пытанні
1. Якія тыпы ўзаемаадносін паміж арганізмамі розных відаў могуць рэгуляваць колькасць відаў? Прывядзіце прыклады.
2. Драпежныя млекакормячыя маюць нямала асаблівасцей, якія дапамагаюць ім на паляванні. Чаму ў прыродзе колькасць саміх драпежнікаў і іх ахвяр застаецца прыкладна на адным узроўні?
3. Устанавіце адпаведнасць паміж тыпамі адмоўных узаемаадносін і іх прыкладамі.
Тыпы ўзаемаадносін: 1. Паразітызм. 2. Канкурэнцыя. 3. Драпежніцтва.
Прыклады: а) пільшчык сасновы — сасна; б) фітафтора — таматы; в) павукі — мухі; г) смактун пячоначны — буйная рагатая жывёла; д) пацук шэры — пацук чорны; е) удаў — трус; ж) культурныя расліны — пустазелле.
Складаныя пытанні
1. Прачытайце фрагмент паэмы «Храм прыроды» Эразма Дарвіна:
Свирепый волк с кормящею волчат
Волчицею — гроза невинных стад;
Орел, стремясь из-под небес стрелою,
Грозит голубке слабой смертью злою;
Голубка ж, как овца, опять должна,
Кормясь, губить ростки и семена.
Пра які тып біятычных узаемаадносін ідзе гаворка? Прывядзіце іншыя прыклады дадзенага тыпу ўзаемаадносін.
2. Растлумачце, чаму драпежнік, які спецыялізуецца на харчаванні адным відам ахвяры, з большай верагоднасцю можа рэгуляваць колькасць папуляцыі ахвяры, чым драпежнік, які корміцца рознымі відамі.
3. Калі пачалі шырока ўжываць яды супраць насякомых-шкоднікаў, то выявілася, што некаторыя з іх сталі ўзмоцнена размнажацца і прыносіць яшчэ больш шкоды сельскай і лясной гаспадарцы. Як можна растлумачыць гэты феномен з пункту гледжання біятычных узаемаадносін?
4. Прачытайце фрагмент паэмы «Храм прыроды» Эразма Дарвіна:
И меж растений царствует война.
Деревья, травы — вверх растут задорно,
За свет и воздух борются упорно,
А корни их, в земле неся свой труд,
За почву и за влажность спор ведут…
Пра які тып біятычных узаемаадносін ідзе гаворка? Прывядзіце прыклады дадзенынага тыпу ўзаемаадносін.
Індывідуальнае дамашняе заданне. У папярэднім параграфе вам было прапанавана заданне — устанавіць тыпы сувязей паміж арганізмамі розных відаў у бліжэйшым біяцэнозе. Выкарыстоўваючы вынікі папярэдніх назіранняў, вызначыце тыпы адмоўных біятычных узаемаадносін, якія могуць узнікаць паміж дадзенымі відамі арганізмаў на аснове сувязей, што інуюць паміж імі. Складзіце пары арганізмаў з рознымі тыпамі ўзаемаадносін. Як гэтыя ўзаемаадносіны могуць уплываць на іх колькасць?