Печатать эту главуПечатать эту главу

§ 33. Антагенез жывёл. Эмбрыянальнае развіццё арганізмаў

Праверым веды

    Ключавыя пытанні

1. Дайце азначэнне паняцця «антагенез». Якія этапы ён уключае?
2. Назавіце стадыі эмбрыягенезу і назву зародка на гэтых стадыях.
3. Ахарактарызуйце стадыю драблення і будову бластулы.
*4. Чым нейрула адрозніваецца ад гаструлы?
*5. Якія сістэматычныя групы жывёл называюцца амніётамі, а якія — анамніямі? Назавіце іх прадстаўнікоў.
*6. З прыведзенага пераліку структур зародка выберыце тканкі і органы, якія ўтвараюцца з эктадэрмы: галаўны мозг, печань, орган зроку, валасы, ногці, косці шкілета, крывяносная сістэма, эмаль зубоў, лёгкія, вонкавы пласт скуры.

      Складаныя пытанні

*1. Што адбудзецца, калі ў аднаго зародка на стадыі гаструлы ўзяць участак эктадэрмы, які павінен развівацца ў нервовую трубку, і перасадзіць яго ў эктадэрму брушнога бока іншага зародка, які знаходзіцца прыкладна на той жа стадыі развіцця? Які лёс другога зародка? Дайце лагічнае тлумачэнне.
2. Жывёлы якіх сістэматычных груп належаць да першаснаротых, а якія — да другаснаротых? Чаму? Прывядзіце па тры прыклады з кожнай групы жывёл.

*Індывідуальнае дамашняе заданне. Прааналізуйце відавы склад жывёл, якія жывуць у найбліжэйшым асяроддзі, па іх прыналежнасці да буйных сістэматычных адзінак. Размяркуйце іх на групы паводле паходжання ў іх рота (першаснаротыя, другаснаротыя).