Печатать эту главуПечатать эту главу

§ 11. Наземна-паветранае асяроддзе жыцця. Адаптацыі арганізмаў да жыцця ў наземна-паветраным асяроддзі

Адаптацыі раслін да жыцця ў наземна-паветраным асяроддзі

З выхадам раслін на сушу ў іх з’явіліся тканкі. Будову тканак раслін вы вывучалі ў главе 0. У сувязі з тым што паветра не можа служыць надзейнай апорай, у раслін узніклі механічныя тканкі (драўняныя і лубяныя валокны). Шырокі дыяпазон змянення кліматычных фактараў стаў прычынай фарміравання шчыльных покрыўных тканак (перыдэрмы і коркі). Знаходжанне вады і пажыўных рэчываў у глебе абумовіла з’яўленне праводзячых тканак (ксілемы і флаэмы), фарміраванне кораня, сцябла і лістоў. Дзякуючы рухомасці паветра (ветру) у раслін сфарміраваліся прыстасаванні да апылення, распаўсюджвання спор, пладоў і насення. З іх разнастайнасцю вы пазнаёміліся ў 7-м класе пры вывучэнні размнажэння раслін.