Печатать эту главуПечатать эту главу

§ 7. Вільготнасць як экалагічны фактар. Экалагічныя групы раслін у адносінах да вільгаці

Праверым веды

     Ключавыя пытанні

*1. Якія экалагічныя групы раслін вылучаюць у адносінах да вільгаці?
2. Ахарактарызуйце адаптацыі гіграфітаў. Назавіце іх прадстаўнікоў.
3. Якія адметныя рысы будовы маюць сукуленты і склерафіты?
4. Устанавіце адпаведнасць паміж экалагічнымі групамі раслін у адносінах да вільгаці і іх прадстаўнікамі.
Экалагічныя групы: 1 — гіграфіты; 2 — ксерафіты.
Прадстаўнікі: а) рыс; б) палын; в) расходнік; г) кавыль; д) асака вострая; е) чартапалох; ж) лотаць балотная; з) кактус; і) папірус.

    Складаныя пытанні

1. Чаму букет з кветак лотаці балотнай хутка вяне, а хрызантэмы стаяць доўга?
2. Чаму ў сасны звычайнай, якая расце на пясчанай глебе, корань ідзе глыбока ў глебу, а ў сасны, што расце на балоце, каранёвая сістэма паверхневая?
3. Чаму ў стэпах масавае цвіценне раслін пачынаецца вельмі рана (люты — сакавік) і хутка спыняецца? Дайце аргументаваны адказ.

*Індывідуальнае дамашняе заданне. Прааналізуйце разнастайнасць раслін вашай мясцовасці, што растуць ва ўмовах асяроддзя з рознай ступенню ўвільготненасці. Размяркуйце іх на экалагічныя групы ў адносінах да вільгаці. Параўнайце дзве расліны, якія растуць ва ўмовах асяроддзя з рознай ступенню ўвільготненасці (напрыклад, прыбярэжная зона і засушлівы луг). Ахарактарызуйце іх адаптацыі да вільгаці, вызначыце адрозненні.