Печатать эту главуПечатать эту главу

§ 23–1. Беларуская нацыя ва ўмовах дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь

5. Асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы ва ўмовах умацавання дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь

Згодна Канстытуцыі Рэспубліка Беларусь — суверэнная дзяржава. Суверэнітэт Рэспублікі Беларусь — уласцівасць дзяржаўнай улады на аснове волі народа самастойна і незалежна ад іншых дзяржаў рэалізоўваць унутраныя і знешнія функцыі дзяржавы.

Рэспубліка Беларусь валодае вяршэнствам і паўнатой улады на сваёй тэрыторыі, самастойна ажыццяўляе сваю ўнутраную і знешнюю палітыку. Яна абараняе сваю незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць, канстытуцыйны лад, забяспечвае законнасць і правапарадак. Самастойнасць дзяржаўнай улады заключаецца ў тым, што яна рэалізуе сваё прызначэнне без умяшання ў яе дзейнасць знешніх палітычных сіл.

Ва ўмовах суверэннай дзяржавы паступова адбываецца фарміраванне дзяржаўнай ідэалогіі. У аснове ідэалогіі беларускай дзяржавы закладзена ідэя ўсебаковага развіцця беларускай нацыі, якая разумеецца як суверэнная супольнасць усіх грамадзян Рэспублікі Беларусь.