Печатать эту главуПечатать эту главу

Абагульненне па раздзеле ІІІ

Абагульненне па раздзеле ІІІ

1. Пасля Другой сусветнай вайны ў сістэме светапарадку вылучаюць дзве восі: «Усход — Захад» і «Поўнач — Поўдзень». Якія праблемы ляжаць у аснове кожнай з іх? Ахарактарызуйце асноўныя тэндэнцыі іх развіцця. Якія праблемы застаюцца нявырашанымі?

2. Пасля Другой сусветнай вайны праявіліся і дзейнічаюць дзве мегатэндэнцыі — інтэграцыя і дэзынтэграцыя. Прывядзіце прыклады кожнай з тэндэнцый. Чым тлумачыцца падобная супярэчлівасць сучаснага свету?

3. У пасляваенны час выявіўся падзел краін на тры «светы». Якія дзяржавы ўваходзяць у кожны са «светаў»? Які крытэрый ляжыць у аснове дзялення? У апошнія гады разам з тэрмінам «трэці свет» у дачыненні да краін трапічнай Афрыкі сталі выкарыстоўваць тэрмін «чацвёрты свет». З чым звязана вылучэнне гэтай групы краін?

4. Што азначае паняцце «вестэрнізацыя»? З якімі праявамі вестэрнізацыі вы сутыкаецеся? Якія праблемы ў сувязі з гэтым узнікаюць? Якія шляхі іх вырашэння вы можаце прапанаваць?

5. Акрэсліце значэнне паняццяў «каланіялізм» і «неакаланіялізм». Растлумачце, чаму ХХ ст. адзначылася не толькі канцом каланіялізму, але і пачаткам неакаланіялізму. У чым небяспека неакаланіялізму?

6. Прасачыце, як змяняліся назвы і тэрыторыі дзяржаў у XIX — пачатку XXI ст., на прыкладзе Расіі, Югаславіі, Турцыі. Параўнайце палітычную карту свету ў пачатку XIX ст. з сучаснай.

7. Калі пачатак ХХ ст. характарызуецца станаўленнем і распаўсюджваннем масавай культуры, то ў канцы ХХ ст. праяўляецца працэс глабалізацыі культуры. Якія перадумовы гэтых з’яў? Якія новыя віды мастацтва з’явіліся дзякуючы навукова-тэхнічнаму прагрэсу?

8. Напішыце эсэ на адну з тэм: «Карыбскі крызіс: свет на мяжы ядзернай вайны», «Распад СССР: урокі гісторыі», «Сучаснае мастацтва як мастацкі эксперымент», «Этыка і генетыка: дзе праходзяць межы?».

9. Прывядзіце прыклады твораў мастацкай літаратуры і ігравога кіно, у якіх адлюстравана гісторыя другой паловы XX — пачатку ХХІ ст.