Друкаваць раздзелДрукаваць раздзел

Абагульненне па раздзеле IІІ «Беларусь у сістэме міжнародных адносін»

Складаем тэзісы

1. Азнаёмцеся з фрагментам выступлення кіраўніка дэлегацыі Рэспублікі Беларусь С. М. Мартынава на пасяджэнні Савета НАТА ў лістападзе 2002 г. і складзіце тэзісны план адказу на пытанне: «Пазіцыя беларускай дзяржавы на міжнароднай арэне». Дайце складзенаму плану «гаворачую» назву.

«Права народа самастойна, без баязлівай аглядкі на „замежнага дзядзьку“, будаваць свой уласны нацыянальны дом і рабіць пры гэтым надзейны ўнёсак у будаўніцтва бяспечнага дома еўрапей­скага.

…Беларусь … была ў ліку нямногіх краін, якія забяспечылі сапраўдную, а не галівудскую перамогу над нацызмам, без якой былі б немагчымыя ААН, АБСЕ і НАТА… [Беларусь] першай і без якіх-небудзь умоў адмовілася ад ядзернай спадчыны СССР…

…мы штодзень спыняем ідучую на Захад на грэбені эміграцыйнай хвалі беспрэцэдэнтную лавіну наркотыкаў і перарываем сустрэчны паток кантрабанды зброі і ядзерных матэрыялаў для тэрарыстаў…

Гэта, па-вашаму, не ўнёсак у бяспеку Еўропы?

…Мы страцілі ў мінулай вайне столькі сваіх сыноў і дачок, што гатовыя зрабіць і зробім усё, каб не дапусціць новай трагедыі для свайго і іншых народаў…

Партнёраў і саюзнікаў страціць лёгка. Іх цяжка набыць…»

2. Звярніцеся да тэксту Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

Якія каштоўнасці трансліруе адзін з галоўных сімвалаў нашай дзяржавы? Як геапалітычнае становішча і працэсы, якія мелі месца ў гісторыі, паўплывалі на фарміраванне нацыянальных рыс і каштоўнасцей беларускага народа? Свой адказ пацвердзіце словамі гімна.