Print this chapterPrint this chapter

§ 13. Геапалітычнае становішча Беларусі ў XIX ст.

Пытанні і заданні

1. Як змянілася геапалітычнае становішча беларускіх зямель у канцы XVIII ст.? Якія змены адбыліся ў кіраванні беларускімі землямі?

2. Чым была абумоўлена спроба расійскага ўрада вырашыць пытанне аб адраджэнні ВКЛ у складзе Расійскай імперыі? У чым заключаўся «план Агінскага»?

3. Чаму і з якой мэтай Напалеон I стварыў Часовы ўрад Вялікага Княства Літоўскага?

4. Якім было стаўленне розных слаёў насельніцтва Беларусі да вайны? Чым, на ваш погляд, яно было абумоўлена?

5. Ацаніце наступствы вайны 1812 г. для беларускіх зямель. Што азначаў маніфест Аляксандра I аб «забыцці мінулага, усеагульным дараванні»? Як вы думаеце, чым тлумачылася такая пазіцыя расійскага ўрада?

6. Выкарыстоўваючы дадатковыя крыніцы інфармацыі, складзіце храналагічную табліцу «Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі ў 1812 г.». На падставе табліцы зрабіце выснову аб геапалітычнай ролі Беларусі ў вайне 1812 г.