Печатать эту главуПечатать эту главу

§ 4-1. Еўрапейскія рэвалюцыі і нацыянальныя рухі пасля Венскага кангрэса

3. Рэвалюцыі 1830—1831 гг.

З усталяваннем Ліпеньскай манархіі ўзровень жыцця французскага пралетарыяту абрынуўся да галечы і голаду. У 1831 і 1834 гг. у Францыі, «царстве банкіраў», адбыліся паўстанні ткачоў у Леоне, народныя паўстанні 1832, 1834 і 1839 гг. у Парыжы.

У жніўні 1830 г. пачалася рэвалюцыя ў Бельгіі, якая па рашэнні Венскага кангрэса была аб’яднана з Нідэрландамі. У выніку Бельгія атрымала незалежнасць.

У тым жа 1830 г., нягледзячы на наяўнасць асаблівага статусу, пачалося нацыянальна-вызваленчае паўстанне ў Царстве Польскім, якое ўваходзіла ў склад Расійскай імперыі. Паўстанцы выступалі за аднаўленне незалежнай «гістарычнай Рэчы Паспалітай» у межах 1772 г. Гаворка ішла аб аднаўленні дзяржавы не толькі на ўласна польскіх тэрыторыях, але і на землях, заселеных беларусамі, украінцамі і літоўцамі. У выніку задушэння паўстання ў 1831 г. Царства Польскае пазбавілася канстытуцыі і перайшло пад кіраванне расійскай адміністрацыі.

У 1831 г. за аб’яднанне італьянскіх зямель і нацыянальнае вызваленне пачаліся антыўрадавыя выступленні ў Парме, Мадэне, Папскай вобласці.