Печатать эту главуПечатать эту главу

§ 47. Металы IIA-групы перыядычнай сістэмы

*Самакантроль

1. Асноўныя кампаненты ракушачніку і гіпсу адпаведна:

  • а) MgCO3 і CaSO4 2 H2O;
  • б) CaSO4 0,5H2O і CaCO3;
  • в) CaSO4 і CaMg(CO3);
  • г) CaCO3 і CaSO4 2 H2O.

2. У радзе металаў Mg—Ca—Ba:

  • а) памер атама павялічваецца;
  • б) электраадмоўнасць памяншаецца;
  • в) лік электронаў на знешнім слоі павялічваецца;
  • г) прадстаўлены s-, p- і d-элементы.

3. Металы IIА-групы можна атрымаць электролізам расплаву солі:

  • а) MgCO3;
  • б) MgCl2;
  • в) CaCl2;
  • г) CaSO4 2H2O.

4. І берылій, і кальцый рэагуюць з:

  • а) H2O (20 °С);
  • б) O2;
  • в) HCl;
  • г) NaOH.

5. Жорсткасць вады можна паменшыць, дадаючы:

  • а) Na2CO3;
  • б) NaCl;
  • в) K3PO4;
  • г) Na3PO4.