Печатать эту главуПечатать эту главу

§ 47. Металы IIA-групы перыядычнай сістэмы

Хімічныя ўласцівасці металаў IIA-групы і іх злучэнняў

Аднаўленчая здольнасць металаў IIA-групы ўзрастае з павелічэннем атамнага нумара. Пры ўзаемадзеянні з неметаламі яны ўтвараюць аксіды (CaО), гідрыды (CaН2), нітрыды (Ca3N2), галагеніды (CaСl2), карбіды (CaС2), сульфіды (CaS) і г. д.

Шчолачназямельныя металы актыўна рэагуюць з вадой і кіслотамі, выцясняючы з іх вадарод.

У злучэннях металаў IIA-групы з неметаламі ўтвараюцца хімічныя сувязі пераважна іоннага характару.

Асобна знаходзіцца толькі берылій, атамы якога маюць значна меншыя памеры і таму больш схільныя да ўтварэння сувязей кавалентнага характару.

Хімічная актыўнасць аксідаў і гідраксідаў металаў IIA-групы павялічваецца з узрастаннем атамнага нумара металу.

Солі элементаў IIA-групы маюць розную растваральнасць, што звязана з адрозненнем памераў іх атамаў.

Разам з агульнымі хімічнымі ўласцівасцямі ў кожнага з металаў IIA-групы і яго злучэнняў ёсць свае асаблівасці.

Берылій па многіх уласцівасцях адрозніваецца ад іншых элементаў IIA-групы. На паветры паверхня берылію пакрываецца стойкай аксіднай плёнкай BeO, што, відавочна, абумоўлівае яго нізкую рэакцыйную здольнасць. Аксід і гідраксід берылію праяўляюць амфатэрныя ўласцівасці:

Ве left parenthesis ОН right parenthesis subscript 2 space plus space straight H subscript 2 SO subscript 4 space equals space ВеSO subscript 4 space plus space 2 straight Н subscript 2 straight О semicolon space
Ве left parenthesis ОН right parenthesis subscript 2 space plus space 2 NaOH space equals with t on top space Na subscript 2 BeO subscript 2 space plus space 2 straight H subscript 2 straight O (утвараецца ў расплаве);
Ве left parenthesis ОН right parenthesis subscript 2 space plus space 2 NaOH space equals space Na subscript 2 left square bracket Be left parenthesis OH right parenthesis subscript 4 right square bracket (утвараецца ў растворы).

Сплавы на аснове берылію адрозніваюцца павышанай цвёрдасцю, трываласцю і каразійнай устойлівасцю. Яны выкарыстоўваюцца ў атамнай энергетыцы, для абшыўкі касмічных апаратаў, вырабу вогнетрывалых матэрыялаў.

Злучэнні берылію таксічныя.

img
Мал. 110. Гарэнне магнію

Магній — метал серабрыста-белага колеру. На паветры паверхня магнію пакрываецца аксіднай плёнкай MgO, што перашкаджае яго далейшаму акісленню кіслародам. Пры награванні да 300–400 °С магній згарае асляпляльным яркім полымем (мал. 110):

2 Mg subscript left parenthesis цв right parenthesis end subscript space plus space straight О subscript 2 left parenthesis straight г right parenthesis end subscript space equals with t on top space 2 MgO subscript left parenthesis цв right parenthesis end subscript space plus space 1202 comma 5 space кДж.

Металічны магній вельмі павольна рэагуе з халоднай вадой, але ў вадзе, якая кіпіць, гэтая рэакцыя працякае больш інтэнсіўна:

Mg + 2H2О = Mg(ОH)2↓ + H2↑.

Спалучэнне лёгкасці (шчыльнасць прыкладна на 35 % меншая, чым у алюмінію) і высокай трываласці (амаль у 2 разы вышэйшая, чым у алюмінію) робіць сплавы на аснове магнію запатрабаванымі ў авія-, аўтамабіле- і прыборабудаванні.

Аксід магнію MgO — парашок белага колеру, вельмі тугаплаўкі. Узаемадзейнічае з вадой толькі пры кіпячэнні, утвараючы нерастваральны гідраксід:

MgO space plus space straight Н subscript 2 straight О space equals with t on top space Mg left parenthesis ОН right parenthesis subscript 2.

Атрымліваюць аксід магнію гартаваннем карбанату магнію:

MgCО subscript 3 space space space equals with 500 space degree straight С space space on top space MgO space plus space СО subscript 2 text ↑ end text.

Аксід магнію выкарыстоўваюць у вырабе вогнетрывалых вырабаў (цэглы, тыгляў, цэменту і г. д.), а таксама ў медыцыне для зніжэння кіслотнасці страўнікавага соку.

Гідраксід магнію Mg(OH)2, будучы нерастваральнай асновай, усё ж стварае ў вадзе шчолачнае асяроддзе (рН > 7, выяўляецца фенолфталеінам), паколькі гідраксід пры пераходзе ў раствор у зусім малой колькасці дысацыіруе:

Mg(ОН)2 → Mg2+ + 2ОН.

Mg(OH)2 як аснова раствараецца ў кіслотах:

Mg(OH)2 + 2НСl = MgCl2 + 2Н2О.

Яго атрымліваюць пры дзеянні шчолачаў на растваральныя солі магнію. Пры гэтым выпадае белы студзяністы асадак:

MgCl2 + 2КОН = Mg(ОН)2↓ + 2КСl.

Солі магнію. Растваральныя солі магнію бясколерныя і горкія на смак, але не ядавітыя. З растваральных солей магнію найбольш значныя хларыд і сульфат.

MgCl2, які змяшчаецца ў марской вадзе, служыць асноўным рэсурсам для атрымання металічнага магнію электролізам. MgSО4 · 7Н2О — горкая англійская соль, знаходзіць прымяненне ў раслінаводстве як мікраўгнаенне (крыніца магнію і серы), медыцыне (кампанент заспакаяльных, спазмалітычных прэпаратаў і сродкаў для паніжэння ціску).

Біялагічная роля. Магній уваходзіць у склад хларафілаў — зялёнага пігменту раслін, неабходнага для ажыццяўлення працэсу фотасінтэзу. Недахоп іонаў Mg2+ у арганізме чалавека выклікае цяжкія парушэнні сардэчнай дзейнасці, павышае схільнасць да інфарктаў.

Кальцый — серабрыста-белы лёгкі метал. Кальцый і іншыя шчолачназямельныя металы па сваіх уласцівасцях падобныя да магнію, але валодаюць значна большай хімічнай актыўнасцю.

Аксід кальцыю — белы тугаплаўкі парашок, мае тэхнічную назву — паленая, або нягашаная, вапна. Гэта тыповы асноўны аксід: ён рэагуе з вадой, кіслотамі і кіслотнымі аксідамі.

Працэс узаемадзеяння CaO з вадой называюць гашэннем:

СаО with нягашаная space вапна below plus space straight Н subscript 2 straight О space equals space stack Са left parenthesis ОН right parenthesis subscript 2 space with гашаная space вапна below plus space Q.

Гэтая рэакцыя суправаджаецца вялікім вылучэннем цеплаты.

У прамысловасці аксід кальцыю атрымліваюць абпалам пры 900 °С вапняку або мелу:

CаСO subscript 3 space equals with t on top space CаO space plus space СО subscript 2 text ↑ end text.

Гідраксід кальцыю Са(ОН)2 — белы парашок, мала раствараецца ў вадзе (1,56 г на 1 дм3 вады пры 20 °С), але цалкам дысацыіруе, утвараючы моцнашчолачны раствор (рН = 12,6):

Ca(OH)2 → Ca2+ + 2OH.

Як тыповая аснова гідраксід кальцыю рэагуе з кіслотамі, кіслотнымі аксідамі, растворамі солей.

Пры прапусканні вуглякіслага газу праз вапнавую ваду спачатку з’яўляецца асадак карбанату:

Са(ОН)2 + СО2 = СаСО3↓ + Н2О,

які затым цалкам знікае з-за ўтварэння растваральнага гідракарбанату кальцыю Са(НСО3)2:

СаСО subscript 3 space plus space straight Н subscript 2 straight О space plus space СО subscript 2 space rightwards arrow over leftwards arrow Са left parenthesis HCO subscript 3 right parenthesis subscript 2.

Гідракарбанат кальцыю няўстойлівы, ён існуе толькі ў растворы. З гэтымі працэсамі звязана ўтварэнне пячор у вапняковых масівах, а ў іх — сталактытаў і сталагмітаў.

img

Раствор гідраксіду кальцыю Са(ОН)2 называюць вапнавай вадой. Завісь гідраксіду кальцыю называюць вапнавым малаком. Цвёрды гідраксід кальцыю мае назву «гашаная вапна».

Гашаную вапну, або «пушонку», выкарыстоўваюць у будаўніцтве, а таксама для зніжэння часовай жорсткасці вады, памяншэння кіслотнасці глеб.

Солі кальцыю. Карбанат кальцыю СаСО3 — белае рэчыва, нерастваральнае ў вадзе. З яго сфарміраваны мел, мармур, жэмчуг, ракавіны малюскаў (мал. 111).

img
Мал. 111. Ракавіна, кавалачак мелу, ваза з мармуру

Сульфат кальцыю існуе ў прыродзе ў выглядзе двух мінералаў — ангідрыду (CaSO4) і гіпсу (CaSО4 · 2H2О). Яны дрэнна растваральныя ў вадзе. Пры гартаванні гіпсу ўтвараецца будаўнічы гіпс — алебастр («палены гіпс») — CaSО4 · 0,5H2О. Яго выкарыстоўваюць як вязкі сродак у будаўніцтве для вырабу панэлей, перагародак, сухой тынкоўкі, барэльефаў, арнаментаў і інш., а таксама ў медыцыне для накладання гіпсавых павязак. Цвярдзенне паленага гіпсу адбываецца ў выніку рэакцыі гідратацыі:

CaSО4 · 0,5H2О + 1,5Н2О = CaSО4 · 2H2О + Q.

Хларыд кальцыю CaCl2 у выглядзе раствору ўжываецца як лекавы сродак, які папаўняе дэфіцыт іонаў Ca2+ ў арганізме чалавека. Катыёны Са2+ ўдзельнічаюць у рэгуляцыі сардэчных скарачэнняў і згушчальнасці крыві, а таксама ў фарміраванні касцявой тканкі.

Дэфіцыт кальцыю зніжае ўрадлівасць глеб, выклікае хваробы шкілета чалавека і жывёл, запавольвае рост арганізма. Таму вялікае значэнне мае ўзбагачэнне кальцыем глеб, кармоў для свойскіх жывёл і г. д.