§ 46. Шчолачныя металы
Хімічныя ўласцівасці шчолачных металаў
Шчолачныя металы ўзаемадзейнічаюць з многімі простымі рэчывамі неметаламі. Так, з галагенамі шчолачныя металы рэагуюць без награвання, з серай, вадародам і азотам — пры награванні, за выключэннем літыю, які ўзаемадзейнічае з азотам пры пакаёвай тэмпературы:
Звярніце ўвагу, што гідрыды з’яўляюцца моцнымі адноўнікамі. Яны аднаўляюць вадарод з вады: NaH + H2O = NaOH + H2↑.
На паветры на паверхні шчолачных металаў утвараецца рад злучэнняў. Літый найменш актыўны. Калій можа загарэцца самаадвольна. Таму шчолачныя металы захоўваюць у добра закаркаваных слоіках пад слоем газы або ў запаяных ампулах.
Пры згаранні на паветры шчолачныя металы ўтвараюць злучэнні, у якіх утрыманне кіслароду павялічваецца ад Li да Cs:
- • літый утварае аксід: 4Li + O2 = 2Li2O;
- • натрый — пераксід Na2О2: 2Na + O2 = Na2O2;
- • калій, рубідый, цэзій — надпераксіды KO2, RbO2, CsO2: K + O2 = KO2.
Аксід натрыю Na2O можна атрымаць толькі ўскосным шляхам, награваючы пераксід натрыю з металічным натрыем:
Шчолачныя металы пачынаюць рад актыўнасці і здольныя аднаўляць вадарод з вады з утварэннем шчолачы:
Гэтая рэакцыя суправаджаецца моцным экзатэрмічным эфектам, і вадарод, які вылучаецца, можа загарэцца. Для найбольш актыўных шчолачных металаў такі працэс суправаджаецца выбухам, таму шчолачныя металы старанна ахоўваюць ад вады. Яшчэ больш энергічна гэтыя металы ўзаемадзейнічаюць з кіслотамі.
Шчолачныя металы рэагуюць таксама з феноламі і спіртамі:
2Na + 2C2H5OH = 2C2H5ONa + H2↑.