Печатать эту главуПечатать эту главу

§ 45. Агульныя спосабы атрымання металаў

Пытанні, заданні, задачы

1. Выкарыстоўваючы даныя пра тэмпературы плаўлення металаў і сплаваў (§ 43), выкажыце меркаванне, чаму першымі металамі, здабытымі чалавекам, былі золата, серабро, медзь і толькі потым жалеза.

2. Складзіце ўраўненні рэакцый абпалу сульфідных руд, якія ўтрымліваюць мінералы CuS, Cu2S, ZnS, FeS2.

3. Складзіце ўраўненні рэакцый аднаўлення аксідаў металаў Fe3O4, Fe2O3, FeO, PbO, ZnO аксідам вугляроду(II).

4. Складзіце ўраўненні рэакцый атрымання металаў алюматэрмічным спосабам (аднаўленне алюмініем) з іх аксідаў: МnO2, Cr2O3, Fe3O4.

5. Разлічыце і параўнайце масавую долю медзі ў мінералах халькапірыт СuFeS2 і малахіт (CuOH)2CO3.

6. Прывядзіце ўраўненні рэакцый, якія праходзяць на электродах у працэсе атрымання натрыю электролізам расплаву яго хларыду.

img
Мікрасхема

7. У дэталях мабільнага тэлефона змяшчаецца каля 0,050 г золата. Колькі трэба перапрацаваць тэлефонаў, каб атрымаць 1 кг золата? Выхад прадукту пры перапрацоўцы складае 98 %.

8. Складзіце ўраўненні рэакцый паводле схемы:

FeS subscript 2 space rightwards arrow with 1 on top space Fe subscript 2 straight O subscript 3 space rightwards arrow with 2 with Al on top on top space Fe space rightwards arrow with blank on top space straight X space rightwards arrow with 4 with straight H subscript 2 on top on top space straight Y comma

дзе Х — складанае рэчыва, Y — простае рэчыва.

9. На тэрыторыі цяперашняй Рэспублікі Беларусь даўней жалеза атрымлівалі з балотнай, азёрнай і дзярновай руды. Гэтая руда ўяўляе сабой буры жалязняк, які складаецца з гематыту (Fe2O3) і ліманіту (спрошчаная формула FeOOH). Прапануйце спосаб, які мог быць выкарыстаны ў той час для атрымання жалеза.

10. Вылічыце масу чыгуну з масавай доляй жалеза 94 %, які можна атрымаць з 10 тон магнітнага жалезняку з масавай доляй Fe3O4 24 %.

Повышенный уровень
§ 45.1