Печатать эту главуПечатать эту главу

§ 44. Агульныя хімічныя ўласцівасці металаў

Металы ў хімічных ператварэннях з’яўляюцца адноўнікамі і лёгка аддаюць свае электроны, ператвараючыся ў дадатна зараджаныя іоны — катыёны.

Актыўнасць металаў у акісляльна-аднаўленчых рэакцыях, якія працякаюць у водных растворах, вызначаецца па іх становішчы ў радзе актыўнасці: чым лявей у гэтым радзе размешчаны метал, тым большымі аднаўленчымі ўласцівасцямі ён валодае і тым цяжэй катыёны гэтага металу аднаўляюцца.

Больш актыўныя металы аднаўляюць менш актыўныя металы з раствораў іх солей. Металы, якія стаяць у радзе напружанняў лявей за вадарод, выцясняюць яго з разбаўленых кіслот (акрамя азотнай). Металы s-элементаў, за выключэннем берылію  і магнію, выцясняюць вадарод з вады пры звычайнай тэмпературы.