§ 29.1. Вадародныя злучэнні неметалаў і металаў
Кіслотна-асноўныя ўласцівасці водных раствораў вадародных злучэнняў неметалаў
Разгледзім змену кіслотна-асноўных уласцівасцей водных раствораў лятучых вадародных злучэнняў у залежнасці ад становішча элемента ў перыядычнай сістэме. Вядома, што СН4 не раствараецца ў вадзе, NH3 утварае слабую аснову NH3 ∙ Н2O, а раствор НF — слабая кіслата:
NH3 ∙ Н2O
+ OН–;
Н2О Н+ + ОН–;
HF H+ + F–.
Значыць, кіслотныя ўласцівасці вадародных злучэнняў неметалаў у перыядзе з павелічэннем парадкавага нумара элемента ўзмацняюцца.
У групах кіслотныя ўласцівасці водных раствораў вадародных злучэнняў неметалаў таксама ўзмацняюцца: НF з’яўляецца слабай кіслатой, а HCl, HBr, HI — моцнымі.

Вуглярод і вадарод утвараюць значную колькасць бінарных арганічных злучэнняў розных класаў: алканы СnH2n+2, алкены СnH2n, алкіны СnH2n–2, арэны СnH2n–6 і інш.
Кісларод утварае два ўстойлівыя злучэнні з вадародам — Н2О и Н2О2 (вада і пераксід вадароду).
Для серы вядомы рад вадародных злучэнняў саставу Н2Sn (n = 1–20), напрыклад, Н2S, Н2S2.