Печатать эту главуПечатать эту главу

§ 27. Хімічныя ўласцівасці кіслот, асноў, солей у святле тэорыі электралітычнай дысацыяцыі

*Пытанні, заданні, задачы

1. Дадзены растворы рэчываў: NaOH, HCl, NaCl, KOH, HNO3, Ca(OH)2, NH3, CO2, SO2, СH3СOOH, HNO2, HF. Размяркуеце пералічаныя растворы ў тры рады:

  • а) растворы маюць рН < 7;
  • б) рН > 7;
  • в) рН ≈ 7.

2. З якімі рэчывамі рэагуе разбаўленая серная кіслата: HCl, Na2SO4, NaHSO3, Ba(OH)2, NH3, LiOH, CO2, SO2? Складзіце ўраўненні магчымых хімічных рэакцый у малекулярнай, поўнай і скарочанай іоннай формах.

3. Закончыце ўраўненні хімічных рэакцый у малекулярнай форме і запішыце іх у скарочанай іоннай форме:

  • а) NaF + CaCl2 = …;
  • б) NH3 H2O + H2SO4 = …;
  • в) Na2S + H2SO4 = …;
  • г) NaOH + HCl = ….

Укажыце ўмовы працякання гэтых рэакцый.

4. Укажыце рэагенты і індыкатары, з дапамогай якіх можна адрозніць растворы Ca(OH)2 і H2SO4: лакмус, метыларанж, фенолфталеін, універсальная індыкатарная папера, CO2, BaCl2, CuCl2, Fe (апілкі), NaHCO3, KF, FeCl3, H3PO4. Укажыце якасныя прыкметы рэакцый, напішыце іх ураўненні ў малекулярнай, поўнай і скарочанай іоннай формах.

5. Карыстаючыся табліцай растваральнасці, укажыце аніёны, якія ўтвараюць нерастваральныя солі з катыёнам Mg2+. Запішыце ўраўненні трох рэакцый утварэння гэтых солей у скарочанай іоннай форме.

6. Якія з пар іонаў будуць рэагаваць паміж сабой з утварэннем асадкаў, а якія з утварэннем маладысацыіраваных рэчываў малекулярнай будовы:

  • а) Ba2++ и SO subscript 4 superscript 2 minus end superscript;
  • б) K+ и OH;
  • в) H+ и OH;
  • г) Ag+ и Cl;
  • д) H+ и F;
  • е) H+ и CH3COO;
  • ж) H+ и HCO subscript 3 superscript minus;
  • з) NH subscript 4 superscript plus и OH;
  • и) Na+ и NO subscript 3 superscript minus?

7. Ці хопіць раствору аб’ёмам 750 см3 з малярнай канцэнтрацыяй KОН, роўнай 0,5 моль/дм3, для поўнай нейтралізацыі раствору масай 200 г, у якім масавая доля HCl складае 7,3 %? Вызначце вобласць значэнняў рН (больш ці менш за 7) раствору пасля заканчэння рэакцыі.

8. У растворы азоцістай кіслаты лік непрадысацыіраваных малекул у 2,5 разы большы за лік прадысацыіраваных. Укажыце ступень дысацыяцыі α (у працэнтах) і рН раствору, калі зыходная канцэнтрацыя кіслаты ў ім была роўная 0,0035 моль/дм3.

9. Вызначце колькасці (моль) зыходных рэчываў Al2(SO4)3 · 18H2O і NH3 · H2O, пры ўзаемадзеянні якіх утвараецца гідраксід алюмінію Al(OH)3 колькасцю 1,0 моль.

10. Вылічыце масу Na2CO3 (кампанент пральнага парашку), неабходную для асаджэння ўсіх катыёнаў кальцыю і магнію з вады (для мыцця бялізны) аб’ёмам 20 дм3 з малярнай канцэнтрацыяй сумы катыёнаў кальцыю і магнію, роўнай 0,0035 моль/дм3 (норма гранічнай жорсткасці для водаправоднай вады). Складзіце ўраўненні адпаведных рэакцый у скарочанай іоннай форме.