Печатать эту главуПечатать эту главу

§ 27. Хімічныя ўласцівасці кіслот, асноў, солей у святле тэорыі электралітычнай дысацыяцыі

*Рэакцыі ў растворах з удзелам іонаў

Нагадаем, што, акрамя рэакцый іоннага абмену, іоны могуць таксама ўдзельнічаць у акісляльна-аднаўленчых рэакцыях:

2FeCl3 + Fe = 3FeCl2 або 2Fe3+ + Fe = 3Fe2+;

2NaI + Br2 = 2NaBr + I2↓ або 2I– + Br2 = 2Br + I2;

2CH3COOAg + Cu = (CH3COO)2Cu + 2Ag↓ або 2Ag+ + Cu = 2Ag↓ + Cu2+.

Рэакцыі іоннага абмену паміж солямі з асадкаўтварэннем працякаюць ва ўсіх выпадках, калі растваральнасць рэагентаў вышэйшая, чым растваральнасць аднаго з прадуктаў. У выпадку рэакцыі растваральных рэагентаў у асадак будуць выпадаць як нерастваральныя, так і маларастваральныя прадукты.

Прывядзём некалькі прыкладаў складання ўраўненняў рэакцый з удзелам іонаў.

Разгледзім рэакцыю з утварэннем цяжкарастваральнага рэчыва.

Прыклад 1. Складзіце ўраўненні рэакцыі абмену, якая працякае ў растворы паміж хларыдам жалеза(III) FeCl3 і гідраксідам калію KOH, у малекулярнай, поўнай і скарочанай іоннай формах.

Рашэнне

Складзем ураўненне рэакцыі ў малекулярнай форме:

FeCl3 + 3KOH = Fe(OH)3↓ + 3KCl.

Складзем ураўненне рэакцыі ў поўнай іоннай форме:

Fe3+ + 3Cl + 3K+ + 3OH = Fe(OH)3↓ + 3K+ + 3Cl.

Запішам ураўненне рэакцыі ў скарочанай іоннай форме:

Fe3+ + 3OH = Fe(OH)3↓.

У выніку ўзаемадзеяння катыёнаў Fe3+ і аніёнаў ОН утвараецца чырванавата-карычневы асадак нерастваральнай асновы — гідраксіду жалеза(III) Fe(OH)3.

Разгледзім рэакцыю з утварэннем газападобнага прадукту.

Прыклад 2. Складзіце ўраўненні рэакцыі паміж гідракарбанатам натрыю NaHCO3 і салянай кіслатой HCl у малекулярнай, поўнай і скарочанай іоннай формах.

Рашэнне

Складзем ураўненні:

NaHCO3 + HCl = NaCl + H2O + CO2↑.

Na+ + HCO subscript 3 superscript minus + H+ + Cl = Na+ + Cl + H2O + CO2↑.

HCO subscript 3 superscript minus + H+ = H2O + CO2↑.

Вынікам узаемадзеяння катыёнаў H+ і аніёнаў HCO subscript 3 superscript minus з’яўляецца ўтварэнне вадкага і газападобнага прадуктаў рэакцыі — H2O і CO2.

Рэакцыі прамежкавага ўтварэння і неадкладнага раскладання малекул слабай і няўстойлівай вугальнай кіслаты H2CO3 тут не прыведзены. Напішыце іх самастойна.

Разгледзім рэакцыю з утварэннем слаба дысацыіраванага рэчыва.

Прыклад 3. Складзіце ўраўненні рэакцыі паміж аксідам медзі(II) CuO і сернай кіслатой H2SO4 у малекулярнай, поўнай і скарочанай іоннай формах.

Рашэнне

Складзем ураўненні:

CuO + H2SO4 = CuSO4 + H2O.

CuO + 2H+ + SO subscript 4 superscript 2 minus end superscript = Cu2+ + H2O + SO subscript 4 superscript 2 minus end superscript.

CuO + 2H+ = Cu2+ + H2O.

Растварэнне чорнага асадку аксіду медзі(II) з утварэннем блакітнага раствору з’яўляецца прыкметай хімічнай рэакцыі, якая працякае ў выніку дзеяння катыёнаў вадароду H+ сернай кіслаты на асадак CuO з утварэннем слабага электраліту — малекул вады і катыёнаў Cu2+ у саставе растваральнай солі медзі(II) CuSO4.

Вызначым магчымасць працякання рэакцыі.

Прыклад 4. Вызначце, ці ўзаемадзейнічаюць у растворы хларыд натрыю NaCl і ацэтат калію CH3COOK:

NaCl + CH3COOK = CH3COONa + KCl.

Рашэнне

Складзем ураўненне рэакцыі ў поўнай іоннай форме:

Na+ + Cl + K+ + CH3COO = Na+ + CH3COO + K+ + Cl.

З ураўнення ў поўнай іоннай форме відаць, што ў растворы знаходзяцца толькі свабодныя іоны: Na+, K+, Cl і CH3COO. Такім чынам, у выпадку змешвання раствораў NaCl і CH3COOK іоны не злучаюцца, значыць, рэакцыя іоннага абмену не працякае. Гэтая выснова на практыцы пацвярджаецца тым, што пры змешванні раствораў хларыду натрыю і ацэтату калію не назіраецца ўтварэння асадку, а таксама вылучэння або паглынання цеплаты ці іншых прыкмет хімічнай рэакцыі, што ўказвае на яе адсутнасць.