§ 27. Хімічныя ўласцівасці кіслот, асноў, солей у святле тэорыі электралітычнай дысацыяцыі
Агульныя хімічныя ўласцівасці асноў
Сярод асноў добра растваральныя толькі шчолачы. Прысутнасць шчолачаў у растворах вызначаюць з дапамогай індыкатараў, пры гэтым рН > 7.
Шчолачы — гэта электраліты, пры дысацыяцыі якіх у якасці аніёнаў утвараюцца толькі гідраксід-іоны. Іх агульныя рэакцыі прыведзены ў табліцы 18.
Табліца 18. Хімічныя ўласцівасці шчолачаў у святле тэорыі электралітычнай дысацыяцыі
Рэагент | Ураўненне рэакцыі ў малекулярнай форме | Ураўненне рэакцыі ў скарочанай іоннай форме |
1. Індыкатар | Як правіла, ураўненне дысацыяцыі: NaOH → Na+ + OH– | |
2. Кіслата | 2HCl + Ca(OH)2 = CaCl2 + 2H2O | H+ + OH– = H2O |
Mg(NO3)2 + 2NaOH = 2NaNO3 + Mg(OH)2↓ | Mg2+ + 2OH– = Mg(OH)2↓ | |
NH4Cl + KOH = KCl + NH3↑ + H2O | + OH– = NH3↑ + H2O | |
в) кіслая соль | NaHCO3 + NaOH = Na2CO3 + H2O | + OH– = + H2O |
CO2 + KOH = KHCO3 CO2 + 2KOH = K2CO3 + Н2О |
CO2 + OH– = CO2 + 2OH– = + H2O |
|
ZnO + 2NaOH + H2O = Na2[Zn(OH)4] | ZnO + 2OH– + H2O = [Zn(OH)4]2– | |
5. Амфатэрны гідраксід | Zn(OH)2 + 2NaOH = Na2[Zn(OH)4] | Zn(OH)2 + 2OH– = [Zn(OH)4]2– |
Нерастваральныя ў вадзе асновы могуць растварацца ў кіслотах, напрыклад:
Fe(OH)3 + 3HCl = FeCl3 + 3H2O.
Шчолачы ўступаюць у рэакцыю не толькі з моцнымі, але і са слабымі, а таксама нерастваральнымі ў вадзе кіслотамі:
H2SiO3 + 2NaOH = Na2SiO3 + 2H2O.
Такім чынам, аніёны OН– у растворах шчолачаў забяспечваюць працяканне асноўных рэакцый гэтага класа злучэнняў. Гэты вывад пацвярджаецца адсутнасцю катыёнаў металаў у скарочаных іонных ураўненнях усіх рэакцый іоннага абмену з удзелам шчолачаў. Катыёны металаў адказваюць толькі за спецыфічныя ўласцівасці канкрэтных шчолачаў: растваральнасць, удзел у рэакцыях абмену з выпадзеннем нерастваральных солей гэтых катыёнаў і інш.