Печатать эту главуПечатать эту главу

§ 11. Перыядычнасць змянення ўласцівасцей атамаў хімічных элементаў і рэчываў, якія імі ўтвораны

З павелічэннем зараду атамных ядраў адбываецца перыядычнае змяненне:

  • • уласцівасцей атамаў (радыусаў, электраадмоўнасці, ступеней акіслення);
  • • уласцівасцей простых рэчываў, якія ўтвораны элементамі (металічных і неметалічных, акісляльных і аднаўленчых);
  • • уласцівасцей складаных рэчываў (акісляльна-аднаўленчых і кіслотна-асноўных уласцівасцей аксідаў, гідраксідаў, а таксама вадародных злучэнняў).