§ 9. Стан электрона ў атаме
Для электрона характэрны ўласцівасці як часціцы, так і хвалі.
Атамная арбіталь — гэта характарыстыка стану электрона ў атаме, якая ўключае пэўнае значэнне энергіі, форму і памер электроннага воблака.
Электронную будову атама характарызуюць з дапамогай электроннай схемы, формулы электроннай канфігурацыі і электронна-графічнай схемы.