Печатать эту главуПечатать эту главу

§ 8. З’ява радыеактыўнасці

Радыеактыўнасць (або радыеактыўны распад) — гэта самаадвольнае ператварэнне нестабільных атамных ядраў адных хімічных элементаў у ядры іншых элементаў, якое суправаджаецца выпусканнем часціц высокай энергіі, а таксама жорсткім электрамагнітным выпраменьваннем.

Радыеактыўны распад атамных ядраў адбываецца з выпусканнем α-часціц (ядраў гелію), β-часціц (электронаў) і γ-прамянёў.

Від атамаў, якія падвяргаюцца радыеактыўнаму распаду, называюць радыенуклідамі.

Радыеактыўныя нукліды выкарыстоўваюць у атамнай энергетыцы, медыцыне, навуковых даследаваннях і ў ваенных мэтах.