§ 8. З’ява радыеактыўнасці
Радыяцыйная бяспека
У працэсе распаду атамных ядраў ці, наадварот, іх сінтэзу адбываецца выкід пратонаў, нейтронаў, электронаў, які суправаджаецца гама-выпраменьваннем. Гэты працэс называюць радыеактыўным выпраменьваннем, або радыяцыяй. Яго прыродныя крыніцы — гэта сонечная радыяцыя і касмічнае выпраменьванне, а таксама радыеактыўныя рэчывы, якія знаходзяцца ў зямной кары, навакольных аб’ектах, вадзе, паветры і паступова пранікаюць у арганізм чалавека і жывёл.
Існуюць і тэхнагенныя крыніцы радыеактыўнасці, створаныя чалавекам ці справакаваныя яго дзейнасцю. Негатыўныя прыклады ўтварэння такіх крыніц — выпрабаванне ядзернай зброі, захаванне радыеактыўных адходаў, памылкі пры эксплуатацыі атамных электрастанцый, якія прыводзяць да катастроф.
Воздействие значительных доз внешнего радиационного излучения на организм человека может вызвать тяжёлые заболевания. Ещё большую опасность представляет попадание радионуклидов в организм человека через органы дыхания, с пищей и водой (рис. 14). Излучение радионуклидов поражает отдельные клетки, блокирует синтез либо повреждает ДНК. Наибольшую опасность для человека представляют радионуклиды: 210Ро, 90Sr, 131I, 137Cs, 235U, 222Rn.
Так, шчытападобная залоза адказвае за выпрацоўку гармонаў, якія ўдзельнічаюць у абменных працэсах у арганізме. Для яе нармальнага функцыянавання неабходны ёд. Трапляючы ў арганізм, радыеактыўны ёд-131 назапашваецца ў шчытападобнай залозе, выклікае моцнае апраменьванне і прыводзіць да ўтварэння ракавых пухлін. Каб паменшыць небяспеку такога ўздзеяння, рэкамендуецца прымаць прэпараты нерадыеактыўнага ёду (KI).
Радыенуклід стронцый-90 з’яўляецца хімічным аналагам кальцыю, таму адкладаецца замест яго ў касцявой тканцы, выклікаючы пашкоджванне клетак касцявога мозгу. Адна з мер прафілактыкі такога захворвання на тэрыторыях, забруджаных стронцыем-90, — гэта вапнаванне глебы. Паступленне нерадыеактыўнага кальцыю прыводзіць да зніжэння колькасці стронцыю-90 не толькі ў раслінах, але і ў арганізме жывёл і чалавека, якія ўжываюць гэтыя расліны.
Радон з’яўляецца другім па частаце (пасля курэння) фактарам, які выклікае рак лёгкіх. Ён натуральным чынам вылучаецца з нетраў Зямлі і назапашваецца ў падвальных памяшканнях. Адтуль па вентыляцыйных шахтах ён пранікае ў жылыя памяшканні (мал. 14). Каб паменшыць яго ўтрыманне, а значыць, і ўздзеянне, неабходна добра праветрываць памяшканні.